tgindex
BELARUSIUM
@belarusiumПолитикабелорусский

BELARUSIUM – гэта канал пра гісторыю Беларусі ў старых мапах, здымках, малюнках і допісах. Не пагарджаюць тутай і цікавінкамі з сусьветнае гісторыі. Далучаймася! Тэрмін аўтавыдаленьня рэклямы — тыдзень. NO POLITICS

Последний пост
29 апр.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Политика
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 103
−1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
683
20 постов
Вовлечённость
61,9%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 20
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1/48двое суток
1/72трое суток

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • видео или голосовое, без подписи

  • 29 красавіка 1990 году памёр Юры Попка. Пахаваны на могілках Санкт-Ільгену, дзе на надмагільлі напісаны аповед жыцьця памерлага: Пасьля Другое Ўсясьветнае вайны мая Радзіма была акупаваная ды падзеленая саветамі-расейцамі й палякамі. У знак пратэсту я не вярнуўся на сваю Радзіму. Аднак сваёй Бацькаўшчыне я застаўся верным. У маім сэрцы й маёй душы да апошніх дзён. На сваёй новай Радзіме, Нямеччыне, у Санкт-Ільгэне я выказваю ўдзячнасьць усім маім сябрам. Жыве Беларусь! Сваю маёмасьць ён запаведаў «самастойнай беларускай дзяржаве»: Горад Ляймэн — часовы ўладар маёй маёмасьці. Сапраўдным уладаром станецца самастойная беларуская дзяржава, у якой будзе жыць беларускі народ… Гэтая самастойная беларуская дзяржава мусіць быць незалежнай ад палітыкі іншых краін… Акрамя майго прыватнага дому, дзе месьціцца музэй, я маю яшчэ два дамы... Пасьля ягонае сьмерці экспанаты беларускага музэю з кватэры пераведзеныя ў ляймэнскі краязнаўчы музэй, які таксама знаходзіўся ў раёне Санкт-Ільген.

  • Падзеі 10 траўня: 1864 — расстраляны Міхал Аскерка, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня. 1892 — адчынілася Менская конка. 1997 — урачыстая каранацыя абраза Маці Божае Каралевы Палесься. Нараджэньні: 1883 — Янка Маўр, беларускі пісьменьнік, аўтар прозы для дзяцей і моладзі. 1866 — Леў Бакст, мастак, сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станкавага жывапісу і тэатральнае графікі. 1884 — Вітальд Івіцкі, каталіцкі сьвятар, мучанік. 1931 — Сьцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт. 1933 — Уладзімер Вітко, беларускі мастак. 1942 — Сяргей Панізьнік, беларускі паэт, празаік, публіцыст. Сьмерці: 1667 — Людвіка Марыя Ґанзаґа, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская. 1940 — Станіслаў Булак-Балаховіч, расейскі, беларускі й польскі вайсковы дзеяч. 1976 — Іван Былінскі, старшыня Саўнаркаму БССР, дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 2-га скліканьня, першы сакратар Палескага абласнога камітэту партыі. 1984 — Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень».

  • Падзеі 31 жніўня: 1432 — уночы на 1 верасьня зьдзейсьнены замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. 1432 — пачатак грамадзянскае вайны ў ВКЛ. 1449 — падпісаны «вечны мір» паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам. 1559 — Жыгімонт Аўгуст падпісаў дамову аб пратэктараце ВКЛ над Лівонскім ордэнам. 1920 — бітва ля Камарова ў часе польска-савецкае вайны. 1939 — Вярхоўны савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт аб ненападзе. 1939 — уяўны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіцы. Нараджэньні: 1832 — Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гг. 1838 — Андрэй Потэбня, вайсковец расейскае арміі, удзельнік паўстаньня 1863 году. 1850 — Аляксандар Шыманоўскі, этнограф і фальклярыст. 1885 — Генадзь Багдановіч, грамадзкі дзяяч. 1922 — Уладзімер Шыцік, журналіст. 1938 — Людміла Піскун, філёляг. 1947 — Шаміль Бекцінееў, археоляг, нумізмат. Сьмерці: 1891 — Уладыслаў Віктар Акінчыц, удзельнік паўстаньня 1863 году. 1931 — Арсен Канчэўскі, грамадзкі дзяяч. 1996 — Пятрусь Макаль, пісьменьнік.

  • Менск. Будынак «Чрезвычайки» (Всероссийская чрезвычайная комиссия по борьбе с контрреволюцией и саботажем) па Петрапаўлаўскай вуліцы. 1919 год.

  • видео или голосовое, без подписи

  • Дняпро ў Копысі. Перад 1918 годам.

  • Падзеі 30 жніўня: 1481 — у Вільні за змову супроць вялікага князя Казімера пакараныя сьмерцю князі Іван Гальшанскі й Міхал Алелькавіч. 1704 — у Нарве заключанае пагадненьне паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай пра ўдзел апошняе ў Паўночнай вайне. 1721 — падпісаная Ніштацкая мірная дамова, якой скончылася Паўночная вайна. 1751 — адліты Дзісенскі звон. 1919 — створаная Менская беларуская школьная рада. 2009 — на Radom Air Show у Радаме разьбіўся беларускі зьнішчальнік СУ-27. Нараджэньні: 1954 — Аляксандар Лукашэнка, першы прэзыдэнт Беларусі. Сьмерці: 1885 — Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладнік. 1929 — Паўлюк Трус, беларускі паэт. 2009 — Аляксандар Жураўлевіч, беларускі лётнік. 2009 — Аляксандар Марфіцкі, беларускі лётнік.

  • Капліца ў Каўбах Пінскага раёну. Малюнак Аляксандра Блока, расейскага паэта.

  • Падзеі 29 жніўня: 1535 — пасьля месяцовае аблогі войскамі ВКЛ быў узяты горад Старадуб. 1579 — у часе вайны з Масковіяй польска-літоўскае войска вярнула Полацак. 1655 — Варшава без супраціву здалася войску на чале з Карлам X Густавам. 1696 — моваю дзяржаўнага справаводзтва ў ВКЛ замест русінскае зацьверджаныя польская й лацінская. 1702 — у ходзе Паўночнае вайны казакі й войска ВКЛ пачалі аблогу Быхава. 1831 — бітва пад Рагозьніцай. 1919 — польскія войскі захапілі Бабруйск. 1944 — тэрыторыя Беларусі была цалкам вызваленая ад нацыскіх войскаў. 1949 — пачатак «халоднае вайны» між СССР і ЗША. Нараджэньні: 1756 — Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф. 1869 — Іван Лапа, гісторык. 1890 — Вільгельм Кнорын, савецкі грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, літаратурны крытык. 1922 — Вера Шчаглова, навуковец. 1923 — Уладзімер Казьбярук, літаратуразнавец. 1934 — Тамара Мушынская, літаратуразнаўца. Сьмерці: 1954 — Яўстафі Каліскі, праваслаўны сьвятар. 2014 — Канстанцін Шаранговіч, мастак.

  • видео или голосовое, без подписи

  • Эксьлібрысы, зробленыя Яфімам Мініным. 1925 ды 1926 год.

  • Падзеі 27 жніўня: 1595 — польскае войска пад кіраўніцтвам гетмана вялікага кароннага Яна Замойскага заняло Хоцім. 1610 — Уладыслаў Ваза абраны маскоўскім царом. 1652 — Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы. 1672 — капітуляцыя Камянца-Падольскага ў часе вайны Рэчы Паспалітае з туркамі. 1820 — расейскі імпэратар Аляксандар І падпісаў указ аб забароне дзейнасьці езуітаў у Расейскай імпэрыі. 1937 — расстраляныя Аляксандар Ляўданскі, Сяргей Дубінскі, Аляксандар Каваленя, беларускія гісторыкі й археолягі. Нараджэньні: 1811 — Тадэвуш Лада-Заблоцкі, беларускі паэт. 1860 — Караль Чапскі, менскі гарадзкі галава, мэцэнат. 1907 — Сяргей Новік-Пяюн, беларускі пісьменьнік. 1913 — Віктар Жаўняровіч, беларускі мастак, сьпявак. 1924 — Лявон Мурашка, беларускі сьпявак. Сьмерці: 1900 — Павал Шэйн, беларуска-расейскі этнограф, фальклярыст. 1916 — Уладыслаў Вярыга, беларускі філёзаф, этнограф, фальклярыст. 1977 — Уладзімер Шыманец, беларускі грамадзкі дзяяч. 1977 — Язэп Зазека, беларускі пісьменьнік, навуковец.

  • Падзеі 25 жніўня: 1804 — у Сьвіслачы адкрытая 6-клясавая гімназія. 1915 — нямецкія войскі ўзялі Берасьце. 1919 — выйшаў першы нумар рэдагаванае Янкам Купалам газэты «Звон». 1920 — скончылася Варшаўская бітва. 1991 — дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. 1991 — прыпыненая дзейнасьць КПБ. Нараджэньні: 1780 — Ігнат Анацэвіч, гісторык і пэдагог, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту. 1926 — Васіль Праскураў, беларускі пісьменьнік. 1932 — Пятрусь Макаль, беларускі паэт, драматург, перакладнік. 1938 — Генадзь Грак, беларускі мастак. 1949 — Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтэса. 1953 — Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік. Сьмерці: 1680 — Сімяон Полацкі, паэт і асьветнік, рэлігійны дзяяч. 1947 — Алеся Александровіч, беларуская сьпявачка, акторка й літаратуразнаўца. 1991 — Вацлаў Пануцэвіч, беларускі палітычны й рэлігійны дзяяч, гісторык. 2019 — Пятро Васючэнка, беларускі пісьменьнік, крытык.

  • Беларускія тыпы зь Піншчыны. Перад 1919 годам.

  • Паводка ў Копысі. 1912 год.

  • Падзеі 24 жніўня: 1654 — Бітва пад Шапялевічамі. 1991 — Вярхоўная Рада Ўкраіны прымае дэклярацыю аб незалежнасьці. 1991 — Міхаіл Гарбачоў сыходзіць з пасады генэральнага сакратару КПСС. Нараджэньні: 1896 — Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. 1901 — Сямён Гершгорын, беларускі савецкі матэматык. 1906 — Юльян Саковіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. 1928 — Янка Раманоўскі, беларускі мастак. Сьмерці: 1999 — Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца. 1999 — Уладзімер Кісель, беларускі пэдагог, удзельнік антысавецкага падпольнага руху. 2015 — Ала Канапелька, беларуская паэтка.

  • Падзеі 23 жніўня: 1561 — Мікалай Радзівіл Чорны ўаайшоў у Рыгу, якая пераходзіла пад уладу ВКЛ. 1633 — Крычаў атрымаў герб. 1923 — зацьвярджаецца Кабінэт Міністраў БНР пад кіраваньнем Аляксандра Цьвікевіча. 1925 — выходзіць апошні нумар газэты «Крыніца». 1939 — у Маскве падпісаны Пакт Молатава-Рыбэнтропа. 1989 —2 мільёны чалавек з Эстоніі, Латвіі й Летувы, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільня — Талін, дамагаючыся незалежнасьці балтыйскіх краінаў. Нараджэньні: 1486 — Зыгмунт Гербэрштэйн, аўстрыйскі дыплямат і падарожнік, пакінуў унікальныя ўспаміны пра тагачасную Беларусь. 1898 — Генрык Лаўмянскі, гісторык, дасьледчык ВКЛ. 1917 — Пімен Панчанка, беларускі паэт. 1938 — Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык. Сьмерці: 1847 — Ян Чачот, беларускі паэт. 1893 — Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак, паўстанец. 1954 — Васіль Русак, беларускі нацыянальны дзяяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну. 1955 — Іван Краскоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, пэдагог.

  • Рынак у Копысі. Каля 1905 году.

  • Падзеі 17 жніўня: 1920 — у Менску пачаліся перамовы паміж Савецкай Расіяй ды Польшчаю. 1925 — у Вільні арыштаваны Браніслаў Туронак. 1934 — польскімі ўладамі створаны канцэнтрацыйны лягер у Бярозе. 2018 — выйшаў першы нумар часопісу Наша гісторыя. Нараджэньні: 1612 — Ярэмі Вішнявецкі, вайскавод Рэчы Паспалітае. 1629 — Ян Сабескі, кароль польскі й вялікі князь літоўскі. 1907 — Зьдзіслаў Стома, беларускі савецкі актор тэатру й кіно.

BELARUSIUM — tgindex