Як Ілья робіць марозіва
СтатистикаЯ Ілья, айцішнік і стваральнік праекта Мaroziva.by У канале я распавядаю: - як пабудаваў у Мінску вырабніцтва марозіва; - як пішу кнігу - аб тым, як Марозіва не стала прыбытковым бізнесам, але дапамагло знайсці сябе; - і як працягваю шукаць свае месцы.
- Последний пост
- 28 июн.
- Последнее чтение
- 13 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
без подписи
без подписи
Scorpions прывялі мяне ў свет рок-музыкі 15 гадоў таму. Я пайшоў на іх канцэрт у Мінску, таму што захацеў паглядзець на таго самага вакаліста ў скураной кепцы, які спявае Wind of Change. Песню, якую я слухаў у дзяцінстве па радыё, і гэта здавалася такім далёкім, недасяжным, недзе па той бок… А цяпер яны прыедуць і будуць іграць проста перада мной, сапраўдныя, дасягальныя на адлегласці некалькіх метраў. Яны гралі і я адчуваў, што не толькі балады, але і хард-рок мне адгукаецца таксама. Які я ніколі да гэтага не слухаў. Я выйшаў з канцэрта з вялікай цікавасцю да чагосьці новага, што я толькі што адкрыў. І захацеў адчыняць гэта далей: цікава, а як гэта, пабываць на нямецкай групе ў Нямеччыне… А потым ў Афінах яны ігралі з сімфанічным аркестрам. А якой неверагоднай прыгажосці атрымаўся MTV Unplugged - не злічыць, колькі разоў я яго пераслухаў. А ў Лісабоне чатыры гады таму яны спявалі Wind of change, перапісаўшы радкі куплета ў падтрымку Украіны, у адказ на распачатую вайну. Учора яны ігралі у Сафіі. Набываў квіткі не разважаючы: і таму, што не магу прапусціць сустрэчу з імі, і таму, што ў гэты раз змагу падзяліць сваю цікавасць з жонкай. І ніколі яшчэ мне не было так добра, вольна і раскавана на іх канцэртах, як учора! 60 гадоў гурту. Вакалісту Клаўсу Майнэ 78 гадоў. На твары старасць, яму цяжка спяваць. Але яны выбралі займацца сваёй справай да самага канца.
Гарадавы ў Будапешце сёння сочыць, каб стала на аднаго аўтакрата менш. Олівер, мой вянгерскі сябар, на пачатку тыдня казаў, што ў нядзелю спадзяецца адкрыць шампанскае. Я узгадаў сваю бутылку, якую так і не адкрыў, і пажадаў Оліверу, каб гэта было самае смачнае шампанскае ў жыцці🍾 Ужо пасля падведзеных вынікаў думаў, як усё ж такі па-рознаму складваюцца лёсы народаў, у залежнасці ад таго, ці згаджаюцца аўтакраты з паразай. Калі згаджаюцца, як у нядзелю, то для народа гэта - перамога, калі не згаджаюцца, то гэта - толькі пачатак шляху. Многае адгукаецца з венгерскіх выбараў: кансалідацыя грамадства, рэкордная яўка, светлыя твары людзей, падрыхтаваныя бутэлькі шампанскага... І так радасна за іх, да слёз! Да слёз - ад таго, мабыць, што знаёма мне гэтае ні з чым не параўнальнае пачуццё адказнасці за свой дом. Жыву я ў ім ці за межамі, не важна - дом ёсць. Цешуся за венграў і адчуваю, як моцна самому гэтага не хапае.
У выходныя у нас дома сабраліся сябры - святкаваць мой дзень народзінаў. Мы гутарылі і ў нейкі момант заўважылі на паліцы кнігі Гары Потэра па-беларуску. Мая жонка-ўкраінка адкрыла кнігу і пачала чытаць. Няхай часам блытаючы націскі, але ў цэлым даволі ўпэўнена. І тут наша сяброўка з Мінска расплакалася... Мая жонка падбегла да яе і абняла, а я пачаў разважаць уголас, што мы, беларусы, сумуем па дому, што ў 20-ым мы паспелі адчуць, упершыню ў жыцці, што значыць мець сваё месца, а потым у нас дом адабралі… А сяброўка, суцішыўшыся, сказала, што мы, беларусы, усё жыццё цягнуліся да замежнага, а тут нехта зацікавіўся чымсці беларускім… і слёзы цякуць.
без подписи
Пераехаўшы у Балгарыю тры гады таму, я быў здзіўлены, што людзі вакол мяне смяюцца. "Яны што, не ведаюць, што адбываецца?" - думаў я. Патрэбен быў час зразумець, што яны ведаюць, але ж дазваляюць сабе жыць. Патрэбен быў час, каб і я пачаў сабе дазваляць: смяяцца, вячэраць у рэстаранах, атрымліваць асалоду ад канцэртаў, не чытаць навіны. І прыняў, што ёсць рэчы, на якія я магу паўплываць, а ёсць тыя, на якія не магу ніяк. Таму лепшае, што я магу - гэта радавацца жыццю і добра рабіць сваю справу. Толькі тады я магу дапагчы каму-небудзь яшчэ. Як у самалёце - маску ў першую чаргу на сябе. На мінулым тыдні на шоў Стывена Калбэра, якое я гляджу, каб паляпшаць англійскі, прыйшоў Эдвард Нортан. Прыйшоў, каб распавесці пра сваю кампанію, якая збірае таксічныя эмісіі з труб караблёў, пакуль тыя знаходзяцца ў порце. За мінулы год баржы кампаніі назбіралі аб’ём эмісій, які за год пакідаюць 65 мільёнаў машын! Калі Калбер запытаў, што Нортану прыносіць гэта экалагічная справа, той адказаў так: "Гэта мой спосаб барацьбы з трывогай ад усяго, што сёння адбываецца ў свеце. Навіны пра вайну ва Украіне, Ізраіль, Газу, Іран, трампізм і пуцінізм могуць ствараць параліч і складанасць зразумець, што асабіста Я магу з гэтым усім зрабіць. Але лепшы антыдот супраць гэтага - справа. Кожны з нас умее добра рабіць нешта сваё маленькае і ўносіць свой унёсак. Мае баржы - мой унёсак". Паглядзіце, мне падаліся гэтая думкі вельмі сагучнымі і натхняльнымі!
У апошні месяц у мяне запускаўся айцішны праект, я вельмі нерваваўся і нічога не пісаў. Ні кнігу, ні ТГ. Ну, вось так яно ў мяне пакуль працуе: праект быў самастойны, вызначаючы маё месца сярод больш дасведчаных калег - таму ўсе астатнія рэчы ў жыцця эмацыйнага рэсурсу не атрымлівалі. Непрыемны перыяд, але прыемна адчуваць, як выкарабкiваюся. Вось, хачу падзяліцца ўражаннем ад інтэрв'ю з Дзімай Думікам, якое знайшоў у пачатку тыдня. Пра тое, як парэнь з Таганрога марыў пра Даліну, дзе жывуць людзі, якія змяняюць сьвет. Шмат працаваў, прабаваў, памыляўся і, нарэшце, дабраўся да самага верху. І расчараваўся. Таму што не атрымаў ніякай напоўненасці, якой чакаў. Дзіма цікава пра гэта тлумачыць. Адгукаецца і падаецца вельмі зразумелым таксама тое, што Дзіма называе смерцю ідэнтычначці. Ён з'ехаў з ЗША і перадаў месца CEO - пакінуў тое, што сам пабудаваў і тое, што яго вызначала. Ён кажа, што адчуваецца гэта як страта ідэнтычнасці. У мяне з марозівам таксама так было. Але ж потым, і Дзіма пра гэта таксама кажа, я зразумеў, што па-ранейшаму хачу працаваць і будаваць, што ідэнтычнасць не страчана. А разуменне пройдзенага шляху дазваляе крочыць далей і адкрываць новыя стораны гэтай самай ідэнтычнасці. І галоўнае, адчуваць, што сваё "Я" знойдзена. А яшчэ цікава, як гэты эмацыйны шлях адбіваецца на твары чалавека. Раю паглядзець не толькі айцішнікам!
У пэўны час аўдыторыя гэтага канала склалася з тых, хто сачыў за развіццём Марозіва. З тых, каму было цікава чытаць пра ўнутрак праекта па-за прыгожай інстаграм старонкай. Калі праект стаў на паўзу і я пачаў пісаць кнігу, я стаў распавядаць у канале пра рух напісання і дзяліцца нейкімі думкамі і занатоўкамі. Але ж гэты фармат так і не стаў мне да канца зразумелы. І потым я знайшоў, што лепшы фармат - гэта фармат аўтарскага канала, дзе я распавядаю пра тое, што мне цікава, што я раблю і хто я ёсць. І назва канала, мне падаецца, усё яшчэ дарэчна - проста “марозіва” стала метафарай. А фота вышэй зроблена акурат у той дзень, калі я нарэшце зразумеў, што азначаў для мяне праект Марозіва.
Channel photo updated
У мяне ёсць калега Олівер з Венгрыі. Ён гадоў на 10 старэйшы за мяне. Мы пазнаёміліся на праекце паўгады таму. Неяк на адной з асабістых сустрэч ён прызнаўся, што нават праз 25 гадоў праектнага досведу ён па-ранейшаму нервуецца перад працоўнымі сустрэчамі. Мяне гэта імгненна зачапіла і я падумаў: Ого! Здаецца, не сказаў нічога асаблівага... Але як шмат людзей здольныя прызнаваць свае слабасці? Тады я сказаў, што самае складанае ў працы для мяне - мірыцца з бяссіллям змяніць той факт, што часам я залежу ад людзей, з якімі не хацеў бы мець ніякіх спраў. Тады Олівер сказаў, што раздрукуе гэтыя словы, змесціць у рамку і павесіць на сцяну. І дадаў, што яму будзе цікава пачытаць маю кнігу, калі яна выйдзе. І я аж іскыўся. Адчуваў, што мае думкі і пачуцці адгукаюцца і падзяляюцца!
Мяне зачароўваюць вялізныя караблі. Я магу сядзець гадзінамі, гледзячы, як ён рыхтуецца да адплыцця. А потым праводзіць яго позіркам да самага гарызонту. Што прыцягальнага у гэтых растаннях…?
Пра складанасць аўтафікшн. Кніга, якая першапачаткова планавалася, як аповяд пра бізнэс, ад самага пачатку пайшла не ў тым напрамку. І, з'ехаўшы з вызначанай дарогі, стала буксаваць у тых месцах, дзе трэба было растлумачыць значэнне падзей. Я не ўсведамляў гэтага спачатку, але праз час зразумеў, што я проста памыліўся з жанрам. Той, у якім я стаў пісаць, зусім не адпавядаў жанру, які я задэклараваў. Замест таго, каб апісваць падзеі праз прызму іх уплыву на бізнэс, я пачаў апісваць уплыў падзей на самога сябе. Я стаў выбудоўваць сваё апавяданне не на аснове лічбаў, а на аснове рэфлексіі. Псіхіка так уладкавана, што яна абараняе нас ад інтэрвенцый са знешняга свету. Бо там, на глыбіні, утоены перажыванні вельмі балючыя, надзейна схаваныя пад пластамі ахоўных збудаванняў. Перажыванні гэтыя не хочацца адчыняць не тое што блізкім, сябрам ці псіхааналітыку - але і самому сабе таксама! Разважаючы над уласнымі рашэннямі, непазбежна даводзіцца сутыкацца з пачуццямі залежнасці ад кагосьці, патрэбнасці ў кімсьці, бяссілля змяніць тое, што не падабаецца. Прызнаваць сваю залежнасць нялёгка, ох як нялёгка! Роўна як і бяссілле. А яшчэ трэба прызнаць тое, што, абараняючыся ад бяссілля, я магу моцна крыўдзіць людзей. Несвядома. Але і з гэтым балюча згаджацца. Не, псіхіцы гэта вельмі не падабаецца, гэта моцна расхіствае яе выбудаваны спакой. Пры спробе замахнуцца на тое, што схавана далёка ў цемры, яна "зачыняецца" яшчэ больш і б'е ў адказ, каб не адважваўся працягваць. Паралельна спакушаючы адцягнуцца на нешта бязбольнае: паглядзець фільм, з'есці салодкае, выпіць віна... Так што часам да адказаў неабходна прабірацца з розных бакоў, аддзіраючы па дарозе пласты "грубай скуры". Адна спроба, другая, трэцяя... На гэта патрэбны сілы і час. Гэта амаль заўсёды балюча. І цяжка. Тым не менш, ці радуюся я, што кніга пайшла не па першапачатковым сцэнары? Не перадаць! Бо як бы балюча не было ад таго, што бізнэс Марозіва скончыўся, ён быў толькі часткай шляху. Гэты праект не зрабіў мяне багатым матэрыяльна, але дазволіў зразумець, для чаго я ўвогуле яго пачынаў. Дазволіў усвядоміць, як важна сябе знайсці. Я ўпэўнены, што наперадзе мяне чакае нямала праектаў. І хочацца верыць, што хаця б некаторыя будуць фінансава больш паспяховыя за Марозіва. Але важней за грошы тое, што я заўсёды буду разумець, як шмат гэтыя праекты будуць для мяне значыць. Наколькі каштоўныя месцы, якія я буду для сябе ствараць.
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи