tgindex
MineAsveta
@mineasvetaИгрыбелорусский

Навіны, артыкулы і іншае пра Minecraft ад перакладчыкаў гульні на беларускую мову. Прапанаваць навіну ці даслаць паведамленне — праз паведамленні каналу MineAsveta НЕ АФІЦЫЙНЫ ПРАДУКТ MINECRAFT. MineAsveta НЕ ЎХВАЛЕНА І НЕ ЗВЯЗАНА З MOJANG ЦІ MICROSOFT.

Последний пост
6 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
159
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Игры
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
248
−2 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
150
40 постов
Вовлечённость
60,5%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 159
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
66
1/48двое суток
75
1/72трое суток
81

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Выйшаў сёмы снапшот 26.3! 🚀 • Дададзены бетонныя прыступкі і бетонныя пліты 🧱 • Дададзены новыя карты даследчыка, якія генеруюцца ў намётах даследчыкаў-вандроўнікаў. Яны адлюстроўваюць месцазнаходжанне іншых намётаў, а таксама наступных структур: Старажытны горад, Залы выпрабаванняў, Закінутая шахта, Пустынная піраміда, Джунглевая піраміда, Падводныя руіны, Лясны маёнтак 🗺 • Карты даследчыка былі абноўлены — цяпер гэта не перайменаваная запоўненая карта, а асобныя прадметы з унікальнымі тэкстурамі. Тэкстуры звычайных карт таксама былі абноўлены ✨ • Самі карты сталі зручнейшымі ў выкарыстанні — метка гульца паказвае напрамак позірку нават калі гулец па-за межамі карты 🧭 #снапшот@mineasveta

  • видео или голосовое, без подписи

  • Выйшаў трэці снапшот 26.3! 🚀 • Дададзены падушкі — новы блок з 16 рознымі колерамі, на якім можна сядзець. 🛋 Іх можна паставіць толькі на плоскую паверхню, іх нельга рухаць, і яны зламаюцца без блока, які б іх падтрымліваў; • Дадазены саламяныя ложкі, з дапамогай якіх можна праспаць ноч, не змяняючы пункт адраджэння. 🌙 Гэта выдатковы прадмет, якім можна скарыстацца толькі адзін раз, аднак ён можа стакацца. 🛏 Саламяныя ложкі крафцяцца з трох снапоў сена, што дае 4 ложкі 🌾 • Акрамя дадання палепшанай празрыстасці ў мінулым снапшоце, цяпер рэцэпты зелляў можна дадаваць, змяняць і выдаляць з дапамогай пакетаў рэсурсаў; • Дададзена падтрымка гатычнай гоцкай мовы. #снапшот@mineasveta

  • 📢 Мод Litematica можа ўтрымліваць уразлівасць ⚠️ Мяркуецца, што існуе сур'ёзная ўразлівасць, выкарыстаўшы якую можна аддалена выканаць код на вашым камп'ютары 🖥. Уразлівасць афіцыйна пацверджана распрацоўшчыкамі. Ёсць пацверджаныя выпадкі яе эксплуатацыі. Калі ласка, абнавіце мод Litematica да апошняй версіі 🔄. Мяркуецца, што закранутыя наступныя версіі: 🔹 Minecraft 1.21 – 1.21.1: версіі да 0.19.61 🔹 Minecraft 1.21.2 – 1.21.3: версіі да 0.20.9 🔹 Minecraft 1.21.4: версіі да 0.21.7 🔹 Minecraft 1.21.5: версіі да 0.22.5 🔹 Minecraft 1.21.6 – 1.21.8: версіі да 0.23.7 🔹 Minecraft 1.21.9 – 1.21.10: версіі да 0.24.8 🔹 Minecraft 1.21.11: версіі да 0.26.11 🔹 Minecraft 26.1.x: версіі да 0.27.9 🔹 Minecraft 26.2: версіі да 0.28.3 Да высвятлення ўсіх абставін не рэкамендуецца выкарыстоўваць мод Litematica на публічных серверах 🚫. Таксама нагадваем, што не варта спампоўваць моды з відавочна ненадзейных крыніц 📉. Ніжэй прыведзена спасылка на афіцыйныя зборкі мода Litematica: 🔗 https://modrinth.com/mod/litematica/versions Калі вы з'яўляецеся ўладальнікам сервера, на якім усталяваны мод Servux, абавязкова абнавіце і яго 🛠. Як праверыць, ці маглі вас узламаць 🔍 З-за адсутнасці санітарызацыі ў пратаколе зламыснік мог стварыць адвольны файл на вашым камп'ютары ў любым месцы файлавай сістэмы 📂. Гэты файл будзе належаць карыстальніку, ад імя якога быў запушчаны працэс Minecraft. Далей усё залежыць ад таго, дзе менавіта гэты файл апынецца. Найбольш відавочны сцэнар — стварэнне шкоднага мода ў каталогу mods, наступная загрузка якога прывядзе да кампраметацыі сістэмы 💣. Таму варта праверыць каталог з модамі на наяўнасць падазроных файлаў. #супольнасць@mineasveta

  • видео или голосовое, без подписи

  • 🗳 Стартавала фінальнае галасаванне Minecraft Movie Build Challenge! Журы ўжо адабрала трох фіналістаў конкурсу пабудоў, прысвечанага сіквелу «Кіно ў квадраце», і цяпер апошняе слова - за супольнасцю. ∙ Каб прагаласаваць, трэба запусціць Minecraft: Bedrock Edition і далучыцца да Voting Event праз спіс сервераў; ∙ Кожны гулец можа аддаць толькі адзін голас; ∙ Галасаванне завяршыцца 7 ліпеня а 9:59 па мінскім часе; ∙ Пераможцу абвесцяць 10 ліпеня ў афіцыйных сацсетках распрацоўшчыкаў (X, Facebook, Instagram, TikTok). Пабудова атрымае шанец трапіць у сам фільм або яго тытры, а аўтар — два білеты ў кіно і прыватны паказ «Кіно ў квадраце». #навіны@mineasveta

  • Судовая справа падрыхтавана да падачы! Каманда MCCE распавяла пра тое, што ўсе дакументы да падачы ў суд былі падрыхтаваны, а канчатковы памер іску на шведскай склаў 19939 слоў! Арыенціровачная дата падачы іску ў суд — 19 чэрвеня. Менавіта тады стане вядома…

  • ⚔️ Новае выпрабаванне для супольнасці ў гонар новага абнаўлення! У гонар новага падарунка 26.2, стартуе новае выпрабаванне для ўсіх гульцоў — Chaos Sparks Community Challenge! З пятніцы 19 чэрвеня па сераду 24 чэрвеня, у Bedrock Edition, вам трэба будзе паставіць…

  • Выйшаў першы снапшот 26.3! 📸 • Дададзены новы біём — Пярэсты лес 🌲 • У лесе з'яўляюцца авечкі, курыцы, каровы, свінні і лісы 🐑🐔🐄🐖🦊 • Дададзены новы від дрэваў — Таполі 🍁 • Таполі маюць 3 віды лісця — чырвонае, аранжавае і жоўтае. Кожны саджанец выпадкова вырастае ў адзін з трох варыянтаў 🍂 • Дададзены новы набор драўляных блокаў з таполі 🪵 • У пярэстым лесе могуць згенеравацца закінутыя лагеры ⛺️, чырвоныя кусты 🌿 і губы — грыбы-паразіты 🍄 • Губы маюць 2 памеры — вялікі і маленькі. Іх можна выкарыстоўваць у супах, а таксама яны трохі пругкія, як ложкі • Чырвоны куст - дэкаратыўная расліна, яе можна скампаставаць або пасадзіць у гаршчок 🪴 • Дадзены прыступкі і пліты з воўны ўсіх колераў 🧶 #снапшот@mineasveta

  • ⚔️ Новае выпрабаванне для супольнасці ў гонар новага абнаўлення! У гонар новага падарунка 26.2, стартуе новае выпрабаванне для ўсіх гульцоў — Chaos Sparks Community Challenge! З пятніцы 19 чэрвеня па сераду 24 чэрвеня, у Bedrock Edition, вам трэба будзе паставіць 20 мільёнаў серных блокаў, заспаўніць 50 мільёнаў серных кубоў ці накарміць дынамітам 10 мільёнаў серных кубоў. У якасці ўзнагароды, гульцоў чакае бясплатны аддон "Cursed Cubes" ад Blockception і эксклюзіўныя элементы для Character Creator таксама для Bedrock-выдання. #навіны@mineasveta

  • Поўны агляд падарункаў 26.1 і 26.2! 💎 Новы моб 💎 Новы біём 💎 Новы фармат свету 😛Чытаць поўны тэкст #артыкул@mineasveta

  • Поўны агляд падарункаў 26.1 і 26.2! 💎 Новы моб 💎 Новы біём 💎 Новы фармат свету 😛Чытаць поўны тэкст #артыкул@mineasveta

  • Колькасць істцоў у судовай справе супраць Mojang змяншаецца, каб пазбегнуць лазеек, а колькасць слоў у іску расце Каманда MCCE распавяла пра працу з юрыстамі і нюансы, з-за якіх, верагодна, прыкладна 20% людзей, якія пагадзіліся ўдзельнічаць у іску, будуць…

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

MineAsveta — tgindex