tgindex
STRYZHAK
@stryzhakБлогибелорусский

Персанальны блог Андрэя Стрыжака

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
5
Всего постов
28
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Блоги
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 208
+2 за 4 дн.
Сутки
−1
−0,08%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
401
27 постов
Вовлечённость
33,2%
к подписчикам
Постов в день
0,7
всего 28
Упоминаний
4
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
260
1/48двое суток
297
1/72трое суток
321

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Мікіце Мелказёраву сёння споўнілася б 38 год. Усяго толькі 38 год.

  • Памёр легендарны віленскі пірат Данатас Дубаўскас. Ягоны каларытны вобраз упрыгожваў горад і ўражваў тых, хто бачыць яго ўпершыню. Ніколі не былі знаёмыя асабіста, але ж амаль штодня перасякаліся на вуліцы. Сыйшла адметнасць.

  • Аляксандр Мілінкевіч - палітык за якога не было сорамна. У 2006 годзе я толькі ачомаўся пасля пералому пазваночніка і пачаў вяртацца ў грамадскую дзейнасць. Запомніўся ўдзел у зборы подпісаў, размовы з выбарцамі, паход па кватэрах. Выбары 2006 скончыліся першым намётавым мястэчкам і народным перайменаваннем Кастрычніцкай плошчы ў плошчу Каліноўскага. Гэтым жа імём потым назавуць спецыяльную стыпендыяльную праграму польскага ўраду, якая будзе дапамагаць адлічаным за палітыку беларускім студэнтам працягнуць адукацыю ў Польшчы. Мілінкевіч тады зрабіў шмат ня толькі для таго, каб людзі адчулі магчымасць выбару, але ж і ня кінуў у бядзе тых, хто пайшоў за ім і паплаціўся за гэта вучобай. Праца Аляксандра Мілінкевіча на карысць Беларусі была такой - сумленнай і адказнай да тых людзей, якія былі побач. Светлая памяць.

  • без подписи

  • без подписи

  • Кіеў, амбасада Беларусі. 2020 год. Дзякуючы малому дзіцю на руках, тады ўдалася прагаласаваць у амбасадзе за перамены. На стале ў камісіі ляжала шакаладка "Прэзідэнт 85%". Праз два гады гэты будынак апусцее, а двор перад уваходам парасце быллём. Памяць паціху сцірае ўспаміны, але ж пачуццё адзінства і агульнага абурэння крадзяжом нашага выбару засталася. Зрэшты, я з ім жыву амаль усё асэнсаванае жыццё.

  • 9 авг.341352

    Шэсць год назад пачаўся дзень, які змяніў лёсы мільёнаў. Гэты дзень доўжыцца ўжо шэсць год. Мы так жадалі пераменаў і яны адбыліся. Але ж, ёсць нюанс. Гэтыя перамены сталі такімі, якіх не чакаў ніхто, а ні мы, а ні лукашысты. Жывем і працуем далей у гэтым новым свеце, у якім усё стала з ног на галаву.

  • 08.08.08: пяць дзён у жніўні. 18 год прайшло ад пачатку расійска-грузінскай вaйны. Тады свет заплюшчыў вочы на расейскія імперскія амбіцыі, а цяпер мы ўсе расхлёбваем наступствы той слепаты.

  • Сенат ЗША падтрымаў законапраект пра "пякeльныя" санкцыі. Цяпер Трамп дакладна прымусіць Пуціна да міра. Ці Зяленскага. Ці якая розніца? Але гэта не дакладна. З.Ы. Ведаю што яшчэ пра Палату Прадстаўнікоў закон не праходзіў, не душніце!

  • Роўна шэсць год назад кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Дзмітрый Пятруша "неумелыми жестами рук" спрабаваў спыніць перамены. Сёння чыноўнік працуе намеснікам кіраўніка Віцебскай вобласці, а перамены адбыліся такія, якіх ня мы, ні яны не чакалі.

  • 8 год бяз Кулінковіча. На гэтым канцэрце была сабраная сума, якой не хапала на пакупку санітарнай машыны для ўкраінскіх медыкаў. Саша хацеў паехаць са мной на Данбас, каб пабачыць сваімі вачыма ўсё што там адбываецца. Але ж не паспеў. Як і шмат чаго яшчэ ён не паспеў. Жыў на адкрыты нерв, пісаў на чыставік тое, што шмат хто з нас хавае і носіць пад пахай усё жыццё. Быў на правільным баку. Дзякуй што быў. Дзякуй што ёсць усё, што паспеў зрабіць.

  • Часам, бачу адгалоскі дыскусій што нічога страшнага ў паездках на Чорнае мора ў РФ няма. Вось жалезны аргумент чаму туды ехаць нельга. Расея=вaйнa.

  • 3 авг.538336

    Аляксей Санчук - легендарны барабаншчык пратэстаў 2020 эвакуяваны разам з сям'ёй! Аляксей - удзельнік групы барабаншчыкаў, што трымалі рытм падчас маршаў у 2020 годзе. Сілавікі вырашылі што ён адзін з арганізатараў і ўлупілі яму шэсць гадоў. На сёння, тэрмін што цалкам адсядзеў Аляксей, самы доўгі для палітвязня што апынуўся на волі. Пасля вяртання дахаты, Аляксея хацелі паставіць на прэвентыўны нагляд - гэта амаль такі ж жорсткі рэжым як "хатняя хімія". То-бок, працяг пакарання. Таму сям'я звярнулася да каманды эвакуацыі і была паспяхова вывезеная ў бяспечную краіну. Падтрымаць гэтую смелую і рашучую сям'ю ў іх новым жыцці - справа гонару!

  • 2 авг.527123

    без подписи

  • Пагаворваюць што ў маскоўскім рэстаране масавае выбуховае незварэнне страўніка адбылося ў няпростых людзей. З тых, што ездзяць па горадзе на чорных нумарах Мінабароны. Добра калі так.

  • Латвія закрыла мяжу з Беларуссю па тэхнічных прычынах. Ну, слухайце, тут як з савецкай шафай, калі адныя дзверы закрыліся, то другія мусяць адкрыцца. У Гішпаніі, напрыклад :)

  • Роўна 35 год назад на мытным пасту Мядзінінкай байцамі Рыжскага АМОНУ (падпарадкаванне: МУС СССР) былі забітыя сямёра літоўскіх службоўцаў (мытнікі, паліцыянты, супрацоўнікі службы ARAS). Пра гэты напад даволі добра вядома, але ж ён ня быў адзіным. Саюзнае кіраўніцтва імкліва губляла кантроль над былымі калоніямі, якія змагаліся за незалежнасць. Пасля правалу сілавой аперацыі ў Вільні ў студзені 1991 года савецкае кіраўніцтва не адмовілася ад ціску на Літву. Адной з галоўных мэтаў сталі новыя літоўскія мытныя і памежныя пасты, якія Масква лічыла незаконнымі. У 1990-1991 адбылося каля двух дзясяткаў нападаў, былі спаленыя або разбураныя 23 пасты. Літоўскія службоўцы атрымлівалі раненні і да трагедыі ў Мядзінінкай. 17.01.1990, Эйшышкес. Начальнік змены Пятрас Пумпуціс быў жорстка збіты (цяжкая ЧМТ). 27.01.1990, Мядзінінкай і Лаварышкес. Праз два тыдні пасля штурму тэлевежы ў Вільні байцы АМАП спалілі першыя мытныя пасты. 01.03.1991. АМАП абстраляў аўтобус з літоўскімі памежнікамі, якія вярталіся з Вільні. Трое былі параненыя. 18–19.05.1991, Кракунай. Пасля перастрэлкі на пасту ў Шальчынінкаі быў забіты літоўскі памежнік Гінтарас Жагуніс - першы супрацоўнік літоўскай памежнай службы, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў пасля аднаўлення незалежнасці. У тую ж ноч былі спаленыя яшчэ два пасты. 23–25.05.1991. Серыя нападаў на пасты Вегерэй, Германішкіс, Салочай, Смеліне, Мажэйкяй і іншыя. Памежнікаў збівалі прыкладамі, знішчалі дакументы, падпальвалі вагончыкі і зрывалі літоўскія сцягі. У тыя ж дні былі атакаваныя і некалькі латвійскіх мытных пастоў. 31.07.1991, Мядзінінкай. Байцы Рыжскага АМАПа расстралялі супрацоўнікаў паста, якія ляжалі тварам уніз. Загінулі сем чалавек — мытнікі, паліцыянты і байцы падраздзялення ARAS: Антанас Мустэйкіс, Станіславас Арлавічус, Рычардас Рабавічус, Юозас Яноніс, Альгірдас Казлаўскас, Альгімантас Юозакас, Міндаўгас Балавакас. Выжыў толькі мытнік Томас Шэрнас, які атрымаў цяжкае агнястрэльнае раненне галавы. Паводле паказанняў Шэрнаса атрымалася аднавіць карціну расправы і цягам наступных год правесці расследаванне, суды і вынесці прысуды. У выніку толькі адзін з асуджаных апынуўся за кратамі, гэта Канстанцін Міхайлаў. Ён атрымаў пажыццёвы прысуд. Яшчэ трое злачынцаў Чэслаў Млыннік, Аляксандр Рыжоў і Андрэй Лакціёнаў былі асуджаныя да пажыццёвага завочна. Расея, дзе яны пражываюць, адмовілася выдаваць іх Літве. Rusia delenda est.

  • Дональд Трамп заявіў пра "гістарычнае пагадненне" з XAМАC. Па ягоных словах, групоўка раззброіцца і больш ня будзе ўяўляць пагрозы для Ізраіля. Ніколі. Ну, ці да наступнага тыдня.

  • Лічба дня - 25000 подпісаў! Сабраныя пад петыцыяй за змены ў закон Украіны, які абмяжоўваў магчымасць надання звання "Герой Украіны" іншаземцам! Збор подпісаў быў ініцыяваны беларускай дыяспарай Украіны у інтарэсах усіх іншаземцаў, што бароняць Украіну.

  • А цяпер Сарапул! Я сказаў Сарапул! Адкрываем контурныя карты і заштрыхоўваем алоўкам Удмурцію, сябрукі і сяброўкі :)