tgindex
Грэка-католікі Беларусі

Грэка-католікі Беларусі

Статистика
@carkvaНовости и СМИбелорусский

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Последний пост
12 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
2
Всего постов
22
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
612
+1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
206
22 постов
Вовлечённость
33,7%
к подписчикам
Постов в день
0,3
всего 22
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
124
1/48двое суток
142
1/72трое суток
153

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • https://www.vaticannews.va/be/sviet/news/2026-08/jordania-preparations-for-the-2000th-anniversary-of-jesus-baptis.html

  • https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-08/pope-leo-xiv-pastoral-visit-san-marino-rimini-program.html

  • ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ вул. Гараднічанская 32а РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ на 10-16 жніўня панядзелак-пятніца 18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 15 жніўня, субота Успенне Найсвяцейшай Багародзіцы 10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 16 жніўня, нядзеля 10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

  • Калі мы пакорна прымаем Хрыста ў човен нашага жыцьця – праз малітву, сакрамэнты, слуханьне Яго слова – мы знойдзем у Ім спакой, сьвятло і сілу для нашага шляху, – нагадаў Папа. Рымскі Архірэй заўважыў, што праз некаторы час Ісус сказаў вучням: “Калі ў вас будзе вера і ня будзе сумненьняў, то […] калі скажаце гары гэтай: “Падыміся і кінься ў мора”, збудзецца” (Мц 21, 21). “І менавіта гэта яны перажылі на возеры: спакой Хрыста, які быў на гары і маліўся, дасягнуў іх сярод шалёных хваляў”, – сказаў Сьвяты Айцец. “Гэты цуд вучыць нас важнай рэчы: у першую чаргу ня ўзносіцца, калі маем посьпех, і ніколі не спадзявацца толькі на сябе; і адначасова не ўпадаць у роспач нават у хвіліны цемры, калі мы адчуваем сябе бездапаможнымі перад праблемамі і, нягледзячы на ўсе нашыя намаганьні, нам здаецца, што мы рухаемся хутчэй назад, чым наперад. У любых абставінах Ісус нас не пакідае. І калі мы пакорна прымаем Яго ў човен нашага жыцьця – праз малітву, сакрамэнты, слуханьне Яго слова – у Ім мы знойдзем спакой, сьвятло і сілу для нашага шляху”, – запэўніў Леў XIV. Папа: у Хрысце мы знаходзім спакой і сілу сярод жыццёвых бур - Vatican News https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-08/leo-xiv-in-christ-we-find-peace-and-strength-amid-life-storms.html

  • 🎧 Эпізод 32, 2026. Прыпавесьць пра неміласэрнага слугу: ЯК ДАРАВАЦЬ ТЫМ, ХТО ПАКРЫЎДЗІЎ? 🔸 9 жніўня 2026 г. слухаем новы эпізод «Малітоўнага перапынку» прысьвечаны нядзельнаму чытаньню Евангельля паводле Мацьвея (Мц 18:23-35). Разглядаем прыпавесьць пра неміласэрнага слугу й таямніцу бязьмежнай Божай міласэрнасьці. 🌿 Гаспадар даруе слузе астранамічны доўг у 10,000 талентаў, а той ідзе й душыць свайго таварыша за мізэрныя сто дынараў. Галоўная выснова гэтай сустрэчы з чалавечым сэрцам — мы ня здольныя сапраўды дараваць іншым, пакуль не ўсьвядомім, ад якога неаплатнага доўгу Хрыстос вызваліў кожнага з нас. 🙏 Разам з грэка-каталіцкім сьвятаром а. Янам Майсейчыкам разважаем над складанымі пытаньнямі: як пераадолець уласную крыўду, дзе знайсьці сілы прабачыць тым, хто пакрыўдзіў, і чаму міласэрнасьць да бліжняга — гэта галоўная ўмова нашага збаўленьня й адзіны шлях да сапраўднай духоўнай свабоды. Слухайце, каб вызваліць сэрца ад цяжару крыўды і адкрыць яго для Божай ласкі. https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-32/

  • 8 авг.270177

    🌿 Да 100-годдзя а. Аляксандра Надсана Фільм «Іду да неба» (2020) прысьвечаны беларускаму грэка-каталіцкаму сьвятару, Апостальскаму візітатару для беларусаў-каталікоў у замежжы, які працяглы час узначальваў Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лондане – Аляксандру Надсану (1926 – 2015). #унія #АляксандрНадсан https://youtu.be/0NnW5uJBHvI?si=rN1fyAxm2Ef1Ri8J

  • 8 авг.192142

    Вялікая Вячэрня ў 11-ю нядзелю пасьля Сьвятой Тройцы і апостала Мацея, 9 жніўня https://www.cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-viacernia-ton2.html

  • 8 авг.197252

    🔸 Айцец Аляксандар Надсан застаецца ў памяці беларусаў як руплівы сьвятар, глыбокі інтэлектуал, навуковец, публіцыст, нястомны працаўнік на ніве беларускай культуры і духоўнасьці. Ягоныя духоўныя пасланьні і разважаньні на сьвяты чакалі многія беларусы, а кнігі па царкоўнай гісторыі адкрывалі многія невядомыя старонкі. Ягоны жыцьцёвы шлях – прыклад самаадданага служэньня Богу, Царкве і Беларусі. У 100-ую гадавіну з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана з удзячнасьцю і пашанай узгадваюць гэтага выдатнага сьвятара і грамадзка-культурнага дзеяча ў сваіх малітвах ня толькі беларускія грэка-католікі, але і вернікі іншых канфесій ды ўсе людзі добрай волі за ягоную духоўную навуку, за неацэнны ўклад па захаваньні беларускай спадчыны і адданае шматгадовае служэньне Царкве і Бацькаўшчыне.

  • 8 авг.187182

    Сьветлай памяці айцец Аляксандар быў знакавай постацьцю ня толькі для беларускай дыяспары, але і спрычыніўся да адраджэньня Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. 11 сакавіка 1990 году  айцец Аляксандар Надсан, Апостальскі візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане (Вялікабрытанія), адслужыў у адзіным на той час у Менску адчыненым каталіцкім храме на Кальварыі Боскую Літургію ў візантыйскім абрадзе на беларускай мове. Гэта была першая публічная грэка-каталіцкая літургія ў пасьляваеннай Беларусі. На набажэнства прыйшлі сотні людзей. Ягоны прыезд у Беларусь з грузам гуманітарнай дапамогі ахвярам Чарнобыльскай катастрофы і гэтая літургія сталі момантам аднаўленьня адкрытай літургічнай і душпастырскай дзейнасьці Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Пражыў ён доўгае, насычанае падзеямі, жыцьцё – больш за 88 гадоў. Пахаваны на Лонданскіх могілках сьв. Панкрата.

  • без подписи

  • 8 авг.165182

    🔸 Як Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа, айцец Аляксандар Надсан адыграў важную ролю ў арганізацыі рэлігійнага жыцьця дыяспары і ў адраджэньні Грэка-Каталіцкай Царквы на Бацькаўшчыне ад пачатку 1990-х. Ён пераклаў Псалтыр і вялікі корпус літургічных тэкстаў Усходняй Царквы на беларускую мову, спрыяў выданьню беларускіх малітоўнікаў і рэлігійнай літаратуры. Вельмі каштоўным ёсьць ягоны ўклад у распрацоўку беларускай рэлігійнай тэрміналогіі.

  • 8 авг.154212

    🔸 З 1958 году і да канца жыцьця ягоная дзейнасьць была непарыўна зьвязаная з Беларускай каталіцкай місіяй у Лондане. Ён стаў дырэктарам Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны – найбуйнейшага цэнтру беларусазнаўства за межамі Беларусі, які дзякуючы яго намаганьням, захаваў і памножыў унікальныя скарбы беларускай культуры.

  • 8 авг.157172

    🔸 Нарадзіўшыся ў Гародзеі каля Нясьвіжу ў 1926 годзе, у настаўніцкай сям'і Антона і Ганны Бочкаў, юнаком ён прайшоў праз складаныя выпрабаваньні Другой сусьветнай вайны, вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясьвіжы, ваяваў у арміі ген. Андэрса, быў паранены, меў узнагароды за змаганьне з нацызмам. Апынуўшыся ў эміграцыі, ён скончыў матэматычны факультэт Лонданскага ўніверсітэту (1947–1953), а затым 6 гадоў навучаўся ў Рыме ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце і Грэцкім калегіюме сьв. Апанаса. Гэты перыяд а. Аляксандар Надсан называў самым шчасьлівым у сваім жыцьці. На гэты ягоны жыцьцёвы выбар у значнай ступені паўплываў беларускі грэка-каталіцкі біскуп Чэслаў Сіповіч. 23 лістапада 1958 году ў Рыме ён быў высьвячаны на сьвятара.

  • 8 авг.245244

    🌿 8 жніўня 2026 году – 100-я ўгодкі з дня нараджэньня мітрафорнага протаярэя айца Аляксандра Надсана (08.08.1926–15.04.2015) – выдатнага беларускага рэлігійнага і грамадзкага дзеяча ў замежжы, дасьледчыка царкоўнай гісторыі, беларусіста і скарыназнаўцы, перакладчыка літургічных тэкстаў Усходняй Царквы на беларускую мову, якімі карыстаецца сёньня Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква.

  • 6 авг.213191

    🌿 Трапар сьвята Перамяненьня Гасподняга (тон 7). Перамяніўся Ты на гары, Хрысьце Божа, паказаўшы вучням Тваім славу Тваю, наколькі яны маглі ўспрыняць. Хай зазьзяе і нам, грэшным, сьветласьць Твая вечная малітвамі Багародзіцы. Сьветладаўча, слава Табе!

  • 6 авг.243173

    🔸 Перамяненьне — адно з найбольшых сьвятаў Гасподніх у царкоўным календары. Першыя пачалі сьвяткаваць яго цэрквы ў Палестыне. Адтуль яно пашырылася па ўсім хрысьціянскім Усходзе, дзе яно было добра вядомае не пазьней як у канцы V ст. У VIII ст. сьвятыя Кузьма і Ян Дамаскін напісалі каноны ў гонар Перамяненьня. На Захадзе гэтае сьвята было афіцыйна ўстаноўленае толькі ў 1457 г. папам Калікстам III і ніколі не атрымала такога значэньня як на Ўсходзе. 🌿 Евангельле кажа пра Перамяненьне коратка: «Праз шэсьць дзён Ісус узяў з сабою Пётру, Якуба і ягонага брата Яна, і завёў іх на высокую гару. Там Ён перамяніўся перад імі. Твар Ягоны зазьзяў, быццам сонца, а вопратка стала белая, як сьвятло. I вось зьявіліся Майсей і Ільля і размаўлялі з Ім... Сьветлая хмара агарнула іх, а з хмары пачуўся голас. Гэта Сын Мой любы, якога Я ўспадабаў. Яго слухайце!» (Мц 17.1-3, 5). Перамяненьне мае шмат супольнага з сьвятам Хрышчэньня. У абодвух выпадках Хрыстос паказаў Сябе тым, кім Ён ёсьць — спрадвечным Богам, і Ягоная Боскасьць была пацьверджаная голасам з гары: «Гэта Сын мой любы». Хрышчэньне Ісуса адбылося на пачатку Ягонага публічнага служэньня, Перамяненьне — незадоўга да Ягоных мукаў і крыжовай сьмерці. Падчас хросту Ян Хрысьціцель сьведчыў аб Ім, што Ён — чаканы Збаўца і Адкупіцель сьвету. У час Перамяненьня прысутныя Ільля і Майсей сьведчылі, што Хрыстос — спаўненьне старазапаветных прароцтваў і Закону. Прарок Ільля, як вядома, быў узьняты жывым у неба, Майсей быў прадстаўніком старазапаветных праведнікаў, якія ў апраметнай чакалі прыйсьця Хрыста, а апосталы прадстаўлялі зямное чалавецтва. Такім чынам, у Перамяненьні Хрыстос явіў Сябе Ўладаром і Госпадам усяго стварэньня. Пра само Боскае зьзяньне, у якім явіўся Хрыстос, Евангельле гаворыць вельмі мала. Відаць, апісаць яго нашымі словамі немагчыма. На ютрані ў сьвята Перамяненьня Царква сьпявае: «Некалі твар Майсея зьзяў славаю, бо ён цьмяна бачыў Бога. А Хрыстос пакрывае Сябе зьзяньнем славы быццам вопраткаю. Як Творца сьвятла, Ён прасьвятляе тых, што пяюць: Усе творы Гасподнія, блаславіце Госпада!» У Перамяненьні Хрыстос адкрыў вучням вечную і непрамінальную рэальнасьць, што пераўзыходзіць бачную рэальнасьць гэтага сьвету. Гэтым самым Ён умацаваў іхнюю веру, каб ім не ўсумніцца і не пахіснуцца ў часе выпрабаваньняў, якія іх чакалі. Пра гэта ясна гаворыцца ў гімне (кандаку) на сьвята: «Перамяніўся Ты на гары, Хрысьце Божа, і вучні Твае ўбачылі славу Тваю, наколькі ім магчыма было, каб пасьля, бачыўшы Цябе ўкрыжаванага, маглі зразумець Твае дабравольныя цярпеньні і аб’явіць сьвету, што Ты сапраўды зьзяньне Айца». 🔸 Перамяненьне Хрыстовае мае для нас іншае, асаблівае, значэньне. У Перамяненьні Госпад паказаў красу чалавечае прыроды, злучанай з Боствам. Успрыняўшы нашую прыроду, Ён абагавіў яе і паклікаў нас усіх да ўдзелу ў Боскім жыцьці. Такім чынам, Перамяненьне Хрыстовае ёсьць і нашым перамяненьнем, бо і нашая прырода будзе прасьветленая зьзяньнем Боства пасьля Ягонага другога прыйсьця. Але для гэтага і нам трэба ўзысьці на «сьвятую гару», і пераадолець шмат цяжкасьцяў. I ў гэтыя цяжкія хвіліны нам, як некалі апосталам, прыйдзе на дапамогу непахісная вера і ўпэўненасьць у той рэальнасьці, да якой кліча нас Госпад. Сьвята Перамяненьня вельмі дарагое для беларусаў. У гэты дзень, 6 жніўня 1517 г., Францішак Скарына выдаў сваю першую кнігу, Псалтыр, даносячы такім чынам да нашага народу Слова Божае на зразумелай роднай мове. 🌿 Ужо ў нашыя дні, 6 жніўня 1990 году, у Менску адбылося сьвята Уніі. У сапраўднасьці гэта было сьвята адраджэньня Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы пасьля доўгага перыяду перасьледаў і вынішчэньня. Паводле а. Аляксандра Надсана.

  • 6 авг.202171

    🍎🍉🍑6 жніўня – СЬВЯТА ПЕРАМЯНЕНЬНЯ ГАСПОДНЯГА 🍇🌽🍅 Гэтае сьвята адзначаецца на ўспамін падзеі, апісанай у Евангельлях, калі апосталы Пётра, Ян і Якуб разам з Ісусам узышлі на гару Табор, дзе Ісус перамяніўся перад імі. Зьзяньне Боства, якое праменявала ад Хрыста, мусіла падрыхтаваць апосталаў да будучай мукі і сьмерці Хрыста на крыжы. ----- На фота: ПЕРАМЯНЕНЬНЕ ГАСПОДНЯЕ. Ікона невядомага, вераемна берасьцейскага («маларыцкага») майстра, 1648 г. Дошка, яечная тэмпера. 121 х 85,5 х 2,5-4,5 см.

  • 6 авг.218111

    https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2026-08/world-youth-day-seoul-preparations-interview-alexander-bothe.html

  • https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-08/leo-xiv-no-prison-can-separate-man-from-gods-love.html

  • 🌿 Эпізод 31, 2026. ВЕРА З ГАРЧЫЧНАЕ ЗЕРНЕ 🔸 Новы эпізод «Малітоўнага перапынку» прысьвечаны нядзельнаму чытаньню Евангельля паводле Мацьвея (Мц 17.14-23). Разглядаем сустрэчу з чалавечым бясьсільлем і таямніцу веры, здатнай рухаць горы. 🔸 Цуд ацаленьня хлопчыка ўражвае, але галоўны ўрок знаходзіцца ў размове Ісуса з вучнямі. На іхнае занепакоенае пытаньне «Чаму мы не змаглі?» Хрыстос адказвае пра гарчычнае зерне — бязьмежная моц Бога пачынаецца з найдрабнейшага чалавечага даверу. Разам з грэка-каталіцкім сьвятаром, а. Янам Майсейчыкам, разважаем, як нам прыняць шлях, які Хрыстос акрэсьліў для сваіх пасьлядоўнікаў: не спыняцца перад уласнай слабасьцю, давяраць Божаму Провіду і заставацца вернымі нават у цені Крыжа. Слухайце, каб убачыць Сьвятло і вярнуць духоўны зрок у сучасным сьвеце. https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-31/