Katolik.life. Неафіцыйнае
СтатистикаНавіны католікаў Беларусі і свету, грамадска важныя тэмы ў святле хрысціянства. Праект не мае фінансавання і штата, існуе на энтузіязме яго стваральнікаў, якія абнаўляюць яго ў вольны час і з уласных сродкаў аплочваюць усе выдаткі на ўтрыманне сайта.
- Последний пост
- 16 авг.
- Последнее чтение
- 09:58
- Постов за неделю
- 7
- Всего постов
- 26
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 200
- 1/48двое суток
- 229
- 1/72трое суток
- 247
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Чарговы каталіцкі святар, грамадзянін Польшчы, не атрымаў дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі. Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамлялася, але, як даведаліся вернікі, – гэта манах дамініканін айцец Раман Шульц. Ён вядомы як заснавальнік і галоўны арганізатар Ружанцовага кангрэсу, які штогод праводзіцца ў Магілёве, папулярызатар асобы святой каралевы Ядвігі. Са святаром развіталіся 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, падчас адпустовага фэсту ў магілёўскай катэдры пры ўдзеле Апостальскага нунцыя і Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Айцец Раман Шульц служыў у Беларусі амаль 20 гадоў, з 2012 году – ён адміністратар парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве. Дамінікане больш не змогуць служыць у Магілёве. Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
без подписи
без подписи
Как не надо заходить в костёл – показали туристки, а для приезжих из РФ составили инструкцию Платок на голове ни к чему, если шорты короткие. Жаркое лето показало, что вопрос, в какой одежде приходить в храм, остается актуальным. Поводом напомнить базовые правила стали фото в соцсетях туристов — в том числе из католических храмов. Мы заметили примеры, когда в костёлах фотографировались с оголёнными ногами женщины, но правила одинаковы и для мужчин. Чем мешают короткие шорты и юбки и что делать, если на улице жарко, а экскурсия предполагает посещение храма? Отдельная тема для верующих в Беларуси — туристы из России, которые, посещая католические храмы, нередко провоцируют конфликты. О новых таких случаях прихожане рассказали в соцсетях, а один из верующих составил специальную инструкцию для российских туристов по посещению костёлов. Читайте далее на сайте (из Беларуси — с VPN), если не пользуетесь – пробуйте здесь >
без подписи
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] У Польшчы дзве дзяўчыны з Беларусі склалі вечныя шлюбы (пажыццёвае прысвячэнне сябе Богу) у каталіцкім манаскім ордэне ядвіжанак. Гэты ордэн не так шырока вядомы, як іншыя, а яго поўная назва — Кангрэгацыя сясцёр святой Ядвігі ад Беззаганнай Багародзіцы Панны Марыі (княгіні Сілезскай). Сястра Валерыя і сястра Тэрэса склалі вечныя шлюбы і неўзабаве пачнуць служэнне ў Слуцку і Асіповічах, паведамілі ў беларускім пабліку ядвіжанак. Сёстры гэтага ордэна ўпершыню прыехалі ў Беларусь больш за 30 гадоў таму з Польшчы і сталі служыць у Слуцку: працаваць з дзецьмі і моладдзю ў парафіі, а затым і ў іншых гарадах. Зараз, мяркуючы па свежым фота, у Беларусі каля дзесяці ядвіжанак. Раней менавіта з парафіі ў Слуцку больш за дзесяць дзяўчат уступілі ў ордэн, натхніўшыся прыкладам жыцця сясцёр, якія прыязджалі служыць у парафіі. Дэвіз ядвіжанак: шчаслівыя міласэрныя.
Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч пасля працяглага знаходжання ў лякарні ў Мінску з-за праблем з сэрцам выпісаны з лячэбнай установы. Як мы распавядалі, заслужанага іерарха давялося шпіталізаваць пасля пагаршэння самаадчування. Сітуацыя была сур'ёзнай, але лекары своечасова выявілі сардэчную недастатковасць і прадухілілі новы інфаркт (раней арцыбіскуп ужо пераносіў інфаркт). Цяпер вернікі даведаліся, што пасля паляпшэння стану 80-гадоваму іерарху выканалі аперацыю на сэрцы: усталявалі новыя стэнты і прачысцілі старыя. Гэта не складаная працэдура на сасудах сэрца, але ў ягоным узросце яна магла несці небяспеку. Аднак іерарх, за якога моляцца вернікі, паспяхова перанёс аперацыю. Цяпер ён знаходзіцца на рэабілітацыі. Нагадаем, акрамя праблем з сэрцам заслужаны іерарх мае анкалагічную хваробу, з рэцыдывам якой змагаецца ўжо амаль паўтара года.
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Сярод новых студэнтаў каталіцкай семінарыі ў Гродне сёлета зноў ёсць хлопец з Гомеля. Летась з гэтага гораду паступілі двое чалавек – другі год запар прадстаўнікі гомельскай парафіі адказваюць на пакліканні да святарства. Гэта асаблівая з'ява. У Гомелі найменш каталіцкіх парафій сярод абласных цэнтраў Беларусі. У 500-тысячным горадзе ўсяго адзін касцёл і капліца. Адпаведна, колькасць католікаў на Гомельшчыне вельмі невялікая ў параўнанні з Гродзенскай вобласцю, дзе жыве паўмільёна католікаў, а ў семінарыю адтуль сёлета паступілі трое хлопцаў. З Мінскай і Віцебскай абласцей, дзе таксама шмат католікаў, – па адным чалавеку. Як даведаліся вернікі, новы семінарыст з Гомеля – з праваслаўнай сям'і, а адзін з тых, хто паступіў летась, – служыў у праваслаўным саборы. Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Жыхарка Гродна спытала ў сацсетцы, колькі трэба плаціць за хрост дзіцяці ў каталіцкім храме. Ёй адказалі, што ў касцёлах няма «прайсаў» і за такія сакрамэнты, як хрост, удзельнікі проста пакідаюць ахвяраванні. Сума – па ўласным меркаванні і зыходзячы са сваіх магчымасцяў. Адзін з вернікаў адказаў, што пакідаў ахвяраванне ў Фарным касцёле (катэдральны сабор святога Францішка Ксаверыя) у памеры 30 даляраў – гэта амаль 100 рублёў. Цэнніка няма – колькі зможаце, столькі дасце. Мы пакідалі 200 рублёў, – пацвердзіла іншая верніца. Аднак некалькі карыстальнікаў сцвярджаюць, што ў Фарным касцёле ім называлі «пажаданую» суму. А вернікі звярнулі ўвагу на іншае, больш важнае пытанне па тэме хросту. Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць? [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Аб ходзе работ па рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску публічнай інфармацыі няма, але мы знайшлі дадзеныя, па якіх можна зрабіць пэўныя высновы. Уласнік будынку, дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына» размясціла аб'яву на сэрвісе закупак аб набыцці абсталявання: прытокава-выцяжных сістэм і блокавага цеплавога пункту. Мантаж такога абсталявання звычайна адносіцца да этапу інжынернага аздаблення будынку. Пасля гэтага адбываецца пусканаладка інжынерных сістэм, аздобныя працы, рэстаўрацыя інтэр'ераў, добраўпарадкаванне тэрыторыі і ўвод аб'екта ў эксплуатацыю. Запланаваны пераход да новага этапу рэканструкцыі – ад будаўніча-рэстаўрацыйных прац да інжынернага аздаблення – паказвае на прагрэс. А што па тэрмінах? Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
Колькі чалавек паступае ў семінарыю сёлета? Без рэкордаў, але стабільна [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Важная для Каталіцкай царквы ў Беларусі падзея праходзіць 4 жніўня: уступны экзамен у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.…
Колькі чалавек паступае ў семінарыю сёлета? Без рэкордаў, але стабільна [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Важная для Каталіцкай царквы ў Беларусі падзея праходзіць 4 жніўня: уступны экзамен у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Па яго выніках стане вядома, колькі хлопцаў сёлета вырашылі стаць каталіцкімі святарамі. 3 жніўня для абітурыентаў адправілі святую Імшу ў капліцы семінарыі. На апублікаваных здымках відаць 10 чалавек у зале і яшчэ адзін хлопец — міністрант. Можна зрабіць выснову, што заявы на паступленне ў семінарыю падалі 11 чалавек. Калі гэта сапраўды так, то колькасць абітурыентаў такая ж, як і летась, калі ў семінарыю таксама было залічана 11 чалавек. Той год быў рэкордным па колькасці паступіўшых. Нагадаем, годам раней было 10 першакурснікаў, а да таго – усяго 4. Такім чынам, новага рэкорду ў гэты раз няма, затое трэці год запар захоўваецца стабільнасць па колькасці жадаючых стаць каталіцкімі святарамі ў Беларусі.
Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Як даведаліся беларускія вернікі, 80-гадовы арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч ужо больш за 10 дзён знаходзіцца ў лякарні з-за праблем з сэрцам. Пра пагаршэнне здароўя шаноўнага іерарха стала вядома, калі ён не змог прыбыць на парафіяльнае свята ў Новалукомлі 25 ліпеня. Арцыбіскуп тады перадаў парафіі віншавальны ліст, у якім адзначыў, што па стане здароўя і патрабаванні лекараў вымушаны заставацца пад назіраннем. 26 ліпеня, на свяце для пажылых людзей у катэдральным касцёле Мінска іерарх таксама не змог прысутнічаць – удзельнікам паведамілі, што ён у шпіталі. Наколькі вядома вернікам, сітуацыя была сур'ёзная, але яе ўдалося стабілізаваць. Цяпер арцыбіскуп эмерыт працягвае стацыянарнае лячэнне, адчувае сябе значна лепей, чакае выпіскі на гэтым тыдні. Акрамя праблем з сэрцам заслужаны іерарх мае анкалагічную хваробу, з рэцыдывам якой змагаецца ўжо амаль паўтара года.
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у вёсцы Гудагай Астравецкага раёну 31 ліпеня наведаў новы старшыня райвыканкаму Руслан Жукоўскі. Каталіцкі санктуарый стаў адным з першых месцаў, куды здзейсніў візіт кіраўнік раёну на новай пасадзе, на якой яго зацвердзілі 28 ліпеня. Дзяржслужачы наведаў святыню ў прыватным парадку, як вынікае з паведамлення парафіі. Там за яго памаліліся з просьбай аб шчодрым Божым благаславенні. Ці з'яўляецца новы старшыня Аставецкага райвыканкаму католікам, публічных звестак няма. У Беларусі ў біяграфіях дзяржслужачых графа аб веравызнанні амаль заўсёды адсутнічае. Ён родам з Ашмянаў, а да новага прызначэння працаваў першым намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкаму – гэта таксама «каталіцкія» рэгіёны. Жукоўскі мае вышэйшую адукацыю і пачынаў з працы ў калгасе. Сваёй апорай называе сям'ю: жонку і дваіх сыноў.
без подписи
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска стаў удзельнікам марафону «Прэзідэнцкага спартыўнага клубу» пад назвай «10 тысяч крокаў». Пра гэта ён сам паведаміў на сваёй старонцы. Сутнасць акцыі ў тым, каб прайсці 1 мільён крокаў за 100 дзён марафону, у сярэднім – каля 10 тысяч крокаў у дзень. Сярод удзельнікаў разыграюць прызы. Пазней біскуп запісаў відэа пра свой удзел у чэленджы. Пасля фэсту ў вясковай парафіі на Гродзеншчыне ён ішоў пешкі па трасе разам з іншым святаром і семінарыстам: Па дарозе, думаю, Ружанец адгаворым, таму гэта будзе ўжо не толькі спартыўная трэніроўка, але і свайго роду пілігрымка. У сваім посце біскуп затэгіў «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» – гэта дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне, якое знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, і патлумачыў свой удзел у акцыі. Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
Спасая ребёнка, погибла верующая в Уфе. Она была в паломничестве в Беларуси и собиралась посвятить себя Богу В Уфе, столице Башкортостана (РФ) произошла трагедия: пытаясь спасти ребенка, утонула 25-летняя прихожанка местной католической общины Виктория Галанова. Это произошло 21 июля, и до сих пор ее тело не могут найти. О гибели Виктории сообщила группа «Католики Башкортостана». О девушке отзываются как о глубоко верующем человеке, называют «образцом католического благочестия». В уфимском приходе Виктория занимала активную позицию и старалась развивать его, участвовала в литургии, пела псалмы, создавала интернет-сообщества местных католиков. Вместе с группой паломников Виктория приезжала в беларусский Будслав, проделав путь в более 2 тысячи километров — и публиковала отзыв об участии в фесте. Знакомые Виктории писали, что она собиралась полностью посвятить себя Богу. Что еще о ней известно и как произошла трагедия? Читайте далее на сайте (из Беларуси — с VPN), если не пользуетесь – пробуйте здесь >
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Пасля таго, як у публічнай прасторы абвінавацілі каталіцкіх сясцёр назарэтанак ў руйнаванні гістарычнага будынку кляштара ў Навагрудку, прычыны такога рашэння патлумачыў вернік, знаёмы с сітуацыяй. Каталіцкі актывіст Арцём Ткачук адзначыў, што разабраны будынак не быў домам 11 благаслаўлёных мучаніц – тут размяшчаўся інтэрнат для дзяцей, у якім працавала толькі адна манахіня, а жылі сёстры ў дамку побач, які захаваўся і цяпер адрамантаваны. У той жа час вернік адзначыў: Безумоўна, будынак, што быў разабраны, усё роўна мае духоўную вартасць. Таму нельга казаць, што сёстрам лёгка далося рашэнне пра яго знос. Не адзін год трывала дыскусія. Сёстры разумелі, што дом цесна звязаны з благаслаўлёнымі мучаніцамі, з іх гісторыяй, але ён быў у вельмі кепскім тэхнічным стане. Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам» [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Пахавальная святая Імша па спачылай беларускай пісьменніцы Святлане Курс адбылася 26 ліпеня ў касцёле святога Аляксандра ў Варшаве. Падчас развітання душпастыр беларускіх католікаў у Варшаве ксендз Вячаслаў Барок звярнуўся да прысутных: «Дзякуючы нашай веры ў Езуса Хрыста, дзякуючы таму, што Хрыстос уваскрос, мы маем веру і спадзяванне, што прыдзе іншая рэчаіснасць. Сабраўшыся разам, развітваючыся са спачылай, мы просім у Бога міласэрнасці. Мы разумеем, што ніхто з нас не ёсць без граху – усе мы слабыя і грэшныя людзі. Святлана вызнавала свае грахі. Гасподзь міласэрны, ён даруе грахі тым, хто ў іх каецца. Святлана перад смерцю ў грахах сваіх пакаялася. Яна шукала паяднання з Госпадам. Дзякуючы Хрыстовай ахвяры, просім, каб Гасподзь дазволіў ёй увайсці ў Валадарства Нябеснае». Пры жыцці Святлана наведвала гэту святыню.
Двери открывать не обязательно. Что надо знать об освящении автомобиля Католическая Церковь вспоминает 25 июля святого Христофора, который считается покровителем водителей, моряков, путешественников и паломников, поэтому в этот день и в ближайшее воскресенье в костёлах проводят благословление водителей и транспортных средств. В данном случае более уместно слово не «освящение», а именно «благословление» — поскольку в этот момент мы молитвенно призываем Божие благословение на транспортное средство. Это может быть не только автомобиль — но и мотоцикл, велосипед, самокат. В некоторых местах принято при этом открывать двери авто, подымать капот и багажник, чтобы вода попала внутрь. Такая же традиция есть у православных. Не является ли такое отношение к благословлению проявлением язычества (молитва как магическое действие), суеверием и как надо подходить к «освящению» транспортного средства? Как звучат молитва и декалог водителя? Читайте далее на сайте с VPN, если не пользуетесь – пробуйте здесь >