tgindex
Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi

Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi

Статистика
@ortovilnyaВидеобелорусский

Наша царква знаходзіцца ў Вільні па адрасе Bokšto gatvė 4 Вы можаце пакінуць ахвяраванне: LT667300010191071990 APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA „Swedbank”, AB SWIFT: HABALT22 Пазначэнне плацяжу: Auka

Последний пост
10 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Видео (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
512
−2 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
397
19 постов
Вовлечённость
77,5%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 21
Упоминаний
2
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
286
1/48двое суток
327
1/72трое суток
353

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 10 авг.11291из christianvision

    Каб Бог зноў стаў вялікім Праваслаўны вернік Яўген Брыцько асэнсоўвае падзеі 9 жніўня 2020 года праз два евангельскія сюжэты — пра Пятра, які пайшоў па вадзе, і пра вучняў, якія не змаглі ацаліць хворага хлопчыка. Ён разважае пра шлях ад захаплення ўласнай адвагай да даверу Божай вернасці, пра стомленасць ад неабходнасці заўсёды быць моцнымі і пра тое, чаму чалавеку важна дазволіць Богу зноў стаць вялікім. Пра гэта — у новым артыкуле Яўгена Брыцько.

  • 6 авг.275112

    Сёння свята Спаса - Гасподняга Перамянення! Хрыстос прасвятляе нашу прыроду і напаўняе яе боскім святлом! Тым самым кожнаму чалавеку адкрываецца шлях для прасвятлення! Сёння а 18.00 мы служым святочную Літургію і па даўняй традыцыі асвячаем плады сада: яблыкі і грушкі, а таксама ўсэ што маем з садавіны! Запрашаем на святочную службу Гасподняга Перамянення! (Bokšto g.4)

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • 2 авг.321121

    ☦️2 жніўня 1884 года нарадзіўся праваслаўны святар, які змагаўся за беларускую мову, быў пасвячоны на святарства ў Гродне, выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і забіты нацыстамі за выратаванне габрэяў — Александр Коўш. ⛪️ Нарадзіўся ў вёсцы Рыдзялі (цяпер 🦬 Гродзенскі раён). Скончыўшы Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, працаваў у школе, а падчас Першай сусветнай вайны — у банкаўскай сістэме. У 1921 годзе быў пасвечаны на святарства ў Гродне. У Вільні аднавіў разбураны храм у Шніпішках (вядомая вам сёння, як царква каля Кальварыйскага рынка) і праводзіў службы па-беларуску, заклікаючы прыхаджан змагацца за свае правы і адкрываць беларускія школы. У 1927–1928 гадах разам з сенатарам Вячаславам Багдановічам фінансава падтрымліваў выдавецтва часопіса «Праваслаўная Беларусь», дзе рэдактарам і выдаўцом быў віленскі святар Лукаш Голад. У 1927 годзе ў сувязі з забаронай дзейнасці Беларускай сялянска-работніцкай грамады арыштаваны польскімі ўладамі, аднак у 1928 годзе апраўданы. Вярнуўшыся ў Вільню, працягваў займацца грамадскай і царкоўнай дзейнасцю. Ён праводзіў набажэнствы для беларускіх гімназістаў у Пятніцкай царкве — самай старажытнай праваслаўнай святыні Вільні, пабудаванай яшчэ ў XIV ст. Дзякуючы намаганням святара, храм быў адноўлены і на некалькі гадоў стаў фактычна адзіным месцам, дзе можна было пачуць беларускамоўную службу і казанні. Адначасова працаваў у Беларускім кааператыўным банку, выкладаў Закон Божы і кіраваў інтэрнатам Віленскай беларускай гімназіі. Рэдагаваў часопіс «Беларуская зарніца», выступаў за беларусізацыю праваслаўя і быў адным з арганізатараў Беларускага дабрачыннага таварыства. У 1932 годзе быў высланы польскімі ўладамі з Вільні за ўдзел у беларускім руху, служыў у Пастаўскім і Вілейскім паветах. У канцы 1939 года вярнуўся ў Вільню, быў настаяцелем царквы Св. Мікалая. Але ў снежні таго ж года быў звольнены Ковенскім епархіяльным саветам. Некаторы час працаваў галоўным бухгалтарам Літоўскага дзяржаўнага банка. Потым пераехаў у Мінск, дзе працаваў у выдавецкай камісіі і служыў у Плешчаніцах. У 1943 годзе быў арыштаваны гестапа за дапамогу габрэям і расстраляны. Меў сына, таксама праваслаўнага святара, Святаслава і дачку Зою, якая ўдзельнічала ў беларускім руху — Беларускі студэнцкі саюз Дачка святара Аляксандра Каўша, Зоя Каўшанка, усталявала ў яго памяць кенатаф на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні. Пазней гэтае месца стала сямейнай магілай, у якой пахавана і сама спадарыня Зоя.

  • Дарагія сябры! Усіх шчыра віншуем з пачаткам Успенскага посту! Заўтра Нядзеля - успамін Хрыстовага Уваскрасення і чытанне пра уратаванне Хрыстом Пятра, які пачаў тануць на моры з-за малавер’я. Заўтра у нашай парафіі две Літургіі. 9.00. - Літургія на царкоўна- славянскай мове. 10.30. - Літургія на беларускай мове. Сёння у суботу 1.08. а 18.00 - Вячэрня і споведзі.

  • 🚀 Ці можа вайна быць святой: дзве візіі праваслаўя ў словах патрыярхаў Варфаламея і Кірыла. Вайна Расіі супраць Украіны стала не толькі найбуйнейшым узброеным канфліктам у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны, але і сур’ёзным выпрабаваннем для сучаснага праваслаўнага…

  • 🚀 Ці можа вайна быць святой: дзве візіі праваслаўя ў словах патрыярхаў Варфаламея і Кірыла. Вайна Расіі супраць Украіны стала не толькі найбуйнейшым узброеным канфліктам у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны, але і сур’ёзным выпрабаваннем для сучаснага праваслаўнага свету. За гады вайны выразна выявіліся дзве прынцыпова розныя багаслоўскія і маральныя пазіцыі, якія ўвасабляюць патрыярх Маскоўскі Кірыл і Сусветны патрыярх Варфаламей. Калі кіраўнік Маскоўскага патрыярхату працягвае апраўдваць расійскую агрэсію і надаваць ёй духоўнае вымярэнне, то патрыярх Канстанцінопальскі настойліва сцвярджае, што любая спроба сакралізаваць вайну супярэчыць самой сутнасці Евангелля. У нядаўнім інтэрв’ю балгарскаму выданню «Дзверы» Сусветны патрыярх Варфаламей рэзка раскрытыкаваў пазіцыю кіраўніцтва Рускай Праваслаўнай Царквы, адзначыўшы, што яго заявы пра «святую вайну» ва Украіне азначаюць адыход ад асноў хрысціянскага вучэння. Паводле патрыярха, немагчыма сумясціць прапаведаванне любові, міласэрнасці і прымірэння з апраўданнем узброенага гвалту. Ён падкрэсліў, што Царква паклікана быць інструментам міру і прымірэння, а не ідэалагічнай падтрымкай ваенных кампаній. Асноўным прадметам крытыкі стала канцэпцыя «святой вайны», якая атрымала афіцыйнае афармленне ў дакументах Сусветнага рускага народнага сабора, што дзейнічае пад старшынствам патрыярха Кірыла. У гэтых дакументах расійская агрэсія супраць Украіны называецца менавіта «святой вайной», якая нібыта вядзецца дзеля абароны «рускага свету», традыцыйных каштоўнасцяў і супрацьстаяння Захаду. Такім чынам вайне надаецца рэлігійнае вымярэнне, а палітычныя і геапалітычныя мэты прадстаўляюцца як выкананне Божай волі. Апошнім сведчаннем таго, што сакралізацыя вайны становіцца складовай часткай афіцыйнай ідэалогіі Маскоўскага патрыярхату, стала выданне новай кнігі патрыярха Кірыла «Вайна. За межамі бачных прычын і наступстваў». Паводле афіцыйнай анатацыі выдавецтва Маскоўскага патрыярхату, кніга прысвечана «метафізіцы вайны» і прапануе яе асэнсаванне не толькі як палітычнай або ваеннай з’явы, але як духоўнай рэальнасці. Аўтар разважае пра «выратавальны сэнс вайны», яе «метафізічныя межы», «правідэнцыяльную місію Расіі», ахвяру, гераізм і перамогу, сцвярджаючы, што зыход вайны знаходзіцца пад асаблівым Божым кіраўніцтвам. У кнізе таксама выкарыстоўваецца вобраз рускага салдата як «воіна Госпада», а сама вайна падаецца як форма духоўнага супрацьстаяння злу. Такім чынам узброены канфлікт прадстаўляецца ўжо не як трагедыя, выкліканая чалавечым грахом, а як падзея, якая мае сакральны і правідэнцыяльны сэнс. Менавіта супраць такой багаслоўскай інтэрпрэтацыі вайны рашуча выступае Сусветны патрыярх Варфаламей. На яго думку, любое наданне вайне сакральнага, выратавальнага або правідэнцыяльнага статусу азначае падмену евангельскага вучэння палітычнай ідэалогіяй. Хрысціянства не ведае «выратавальнай вайны», бо адзінай ахвярай, якая прыносіць збаўленне чалавецтву, з’яўляецца ахвяра Ісуса Хрыста на Галгофе. Таму любая спроба прадставіць узброены канфлікт як асаблівы шлях выканання Божай волі супярэчыць асновапаложнаму пасланню Евангелля пра уратаванне, любоў, міласэрнасць і прымірэнне. Асаблівую ўвагу Сусветны патрыярх звяртае на тое, што Царква не павінна ператварацца ў дзяржаўны інстытут, які дабраслаўляе і апраўдвае палітычныя рашэнні ўлады. На яго думку, служэнне Царквы заўсёды павінна захоўваць прароцкі голас сумлення, нават калі гэта патрабуе крытычнай ацэнкі дзеянняў уласнай дзяржавы. Супрацьлегласць гэтых двух падыходаў выходзіць далёка за межы канфлікту вакол Украіны. Яна датычыць разумення самой місіі Царквы ў свеце. Для патрыярха Варфаламея цэнтрам царкоўнага сведчання застаюцца чалавечая годнасць, свабода, мір і непарушная каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця. Для сучаснага кіраўніцтва Маскоўскага патрыярхату ўсё больш прыкметнай становіцца тэндэнцыя інтэрпрэтаваць царкоўнае служэнне праз прызму дзяржаўных інтарэсаў і нацыянальнай ідэалогіі.

  • Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi pinned «https://docs.google.com/document/d/118RZc3C8LKtwp5KzW6DD3NIsCUPaZJVzsf_8Xn8RnUU/edit?usp=sharing»

  • https://docs.google.com/document/d/118RZc3C8LKtwp5KzW6DD3NIsCUPaZJVzsf_8Xn8RnUU/edit?usp=sharing

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • 24 июл.3232310

    🇱🇹 ❤️‍🔥 У Вільні літоўцы і беларусы ўшанавалі памяць Аляксандра Ружанцова: смутак і надзея ішлі поруч 23 ліпеня ў Вільні, у нашым праваслаўным храме Канстанцінопальскага Патрыярхату, літоўцы і беларусы ўшанавалі памяць афіцэра Літоўскага войска, гісторыка і бібліёграфа Аляксандра Ружанцова з нагоды 60-х угодкаў яго смерці. Паніхіду на беларускай і літоўскай мовах узначаліў протаіерэй Георгій Рой. У невялікі храм сабраліся людзі з розных гарадоў Літвы. Усе не змясціліся ўнутры, таму частка ўдзельнікаў стаяла каля ўваходу і на вуліцы Bokšto. Агульная малітва стала жывым сведчаннем гістарычнай еднасці Літвы і Беларусі. У 1919–1920 гадах Аляксандр Ружанцоў камандаваў Асобным беларускім батальёнам Літоўскага войска. За службу Літоўскай дзяржаве ён быў узнагароджаны ордэнам Крыжа Віціса. Пазней амаль два дзесяцігоддзі ўзначальваў Цэнтральную бібліятэку войска, рэдагаваў выданне «Bibliografijos žinios» і зрабіў значны ўнёсак у стварэнне нацыянальнай бібліяграфіі Літвы. ✖️🦌✖️Два гродзенскія протаіерэі, якіх злучыла стагоддзе Асаблівую сімвалічную вагу мерапрыемству надало супастаўленне жыццёвых шляхоў протаіерэя Георгія Роя і протаіерэя Яна Карчынскага, капелана Беларускага батальёна. Абодва святары значную частку свайго служэння звязалі з Гроднам. Ян Карчынскі служыў у Сафійскім саборы Гродна, займаўся асветніцкай і грамадскай дзейнасцю, а пазней пераехаў у Літву і стаў капеланам Беларускага батальёна Літоўскага войска. ⛪️ Прыкладна праз стагоддзе Георгій Рой служыў у старажытнай Каложскай царкве ў Гродне і быў настаяцелем Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Ён выкладаў у духоўных навучальных установах, клапаціўся пра належнае месца беларускай мовы і культуры ў жыцці Царквы. Пасля падзей 2020 года ў Беларусі святар адкрыта асудзіў гвалт і рэпрэсіі, а ў эміграцыі далучыўся да Канстанцінопальскага Патрыярхату і стаў адным са стваральнікаў беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні. Абодвух протаіерэяў яднае не толькі Гродна. Яны спалучалі пастырскае служэнне з асветніцкай і грамадскай дзейнасцю, адстойвалі права беларусаў на сваю мову, культуру і гістарычную памяць, а праз палітычныя ўзрушэнні працягнулі сваё служэнне ўжо ў Літве. Таму малітва протаіерэя Георгія Роя за протаіерэя Яна Карчынскага і іншых беларусаў, якія служылі ў Літоўскім войску, стала нібы працягам служэння, распачатага сто гадоў таму, ужо ў іншую эпоху, але зноў на літоўскай зямлі. 🤝 Агульная гістарычная памяць Ад імя Каўнаскага беларускага таварыства выступіла Вераніка Выгоўская. Яна распавяла пра ўдзел Беларускага батальёна ў войнах за незалежнасць Літвы і раздала ўдзельнікам камплекты паштовак «Гісторыя мужнасці Беларускага батальёна». Выданне было падрыхтавана і апублікавана пры падтрымцы Дэпартамента нацыянальных меншасцяў пры Урадзе Літоўскай Рэспублікі. У ім прадстаўлены беларускія жаўнеры і афіцэры, якія ў складзе Літоўскага войска абаранялі незалежнасць адноўленай Літоўскай дзяржавы. Ад імя літоўцаў Амерыкі выступіў Эрнэстас Лукошавічус, а прадстаўнік Цэнтра даследаванняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы доктар Раймундас Камінскас гаварыў пра важнасць захавання агульнай гістарычнай памяці. 🙏 Падчас паніхіды былі ўзгаданыя Аляксандр Ружанцоў, капелан Беларускага батальёна протаіерэй Ян Карчынскі, кавалеры Крыжа Віціса, якія служылі ў батальёне, а таксама дзеячы беларускай культуры, што адышлі ў апошнія дні: пісьменніца Святлана Курс, паэт і перакладчык Мікола Кандратаў і кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі. Разам з тым узгадалі кардынала Казіміра Свёнтака і Паўла Шарамета, дні памяці якіх прыпалі на гэты тыдзень. ☦️ Ушанаванне адбылося ў невялікім, перапоўненым людзьмі храме на вуліцы Bokšto, непадалёк ад значна большай царквы Маскоўскага Патрыярхату на вуліцы Didžioji. Гэты кантраст стаў сімвалічным знакам вечара: жыццё супольнасці вызначаецца не памерам храма, а свабоднай малітвай, узаемным даверам і жывой гістарычнай памяццю, якія яднаюць людзей. У той вечар смутак і надзея ішлі поруч. Смутак, бо тых, каго мы страцілі, ужо не вярнуць. Надзея, бо масты, якія яны праклалі паміж Літвой і Беларуссю, працягваюць жыць.

  • 23 июл.7271516

    🪦 27 ліпеня ў нашай капліцы адбудзецца сустрэча-гутарка «Як разгаварыць могілкі». Беларускія пахаваньні Вільні: вядомыя, падзабытыя і невядомыя месцы памяці   Могілкі — гэта не толькі месца памяці, але і архіў пад адкрытым небам. Вільня захоўвае дзясяткі беларускіх пахаваньняў: ад вядомых нэкропаляў да амаль страчаных магілаў, за якімі стаяць лёсы людзей, гісторыі эпохаў і яшчэ не разгаданыя таямніцы. Падчас выступу пагаворым пра тое, як «чытаць» могілкі, дзе шукаць беларускія пахаваньні, чаму некаторыя зь іх былі забытыя і як яны дапамагаюць адкрываць новыя старонкі беларускай гісторыі Вільні. У кожнага і кожнай свой мэтады як «разгаварыць могілкі». Гендарны дасьледнік, гісторык мовы, адзін з рэдактараў выдавецтва «Skaryna Press» (Лёндан-Вільня) Уладзіслаў Гарбацкі падзеліцца сваімі напрацоўкамі, пошукамі і адкрыцьцямі ня толькі на могілках, але і ў віленскіх архівах. 🚍 27 ліпеня (панядзелак), 19:00 📍 Bokšto g. 4. (Капліца сьв. Лявонція Карповіча (Беларускі праваслаўны прыход Канстантынопальскага патрыярхату)) 🎁 Уваход вольны.

  • 22 июл.1 5831825

    🕯 23 ліпеня — дзень памяці Аляксандра Ружанцова (1893–1966), выбітнага беларускага дзеяча, афіцэра Літоўскага войска, гісторыка, бібліёграфа і аднаго з самых яскравых сімвалаў беларуска-літоўскай супрацы ў XX стагоддзі Паніхіда за заўждыпамятнага Аляксандра адбудзецца сёння — 23 ліпеня (чацвер) у 18:00 у нашай віленскай царкве па адрасе Bokšto g. 4. Запрашаем усіх далучыцца да супольнай малітвы за чалавека, які ўсё жыццё аддана служыў Беларусі і Літве. ✌️ 🇱🇹 Аляксандр Ружанцоў быў камандзірам Беларускага асобнага батальёна ў складзе Арміі Літвы ў 1919–1921 гадах. Менавіта пад яго кіраўніцтвам беларускія вайскоўцы служылі Літоўскай Рэспубліцы, абараняючы яе незалежнасць. 🇧🇾🗡 Ён перайшоў на бок Літвы пасля заканчэнне Першай сусветнай і стаў адным з арганізатараў беларускіх нацыянальных вайсковых аддзелаў. За службу быў узнагароджаны ордэнам Віціса — адной з найвышэйшых дзяржаўных узнагарод Літвы. 📰 Ружанцоў быў рэдактарам першых беларускіх вайсковых выданняў у Літве — «Варта Бацькаўшчыны» і «Браслаўскай сценнай газеты». Ён падтрымліваў беларускую адукацыю, культуру і нацыянальную свядомасць сярод беларускіх вайскоўцаў, у тым ліку ў Браславе, які ў 1920 годзе знаходзіўся пад кантролем літоўскага войска. 📚 Амаль два дзесяцігоддзі ён узначальваў Цэнтральную вайсковую бібліятэку Літвы, стварыў адну з найлепшых спецыялізаваных бібліятэк краіны, рэдагаваў галоўны літоўскі бібліяграфічны часопіс «Bibliografijos žinios», а пасля стаў адным з заснавальнікаў літоўскай бібліяграфічнай службы ў эміграцыі. У Літве яго і сёння лічаць адным з бацькоў нацыянальнай бібліяграфіі. 🏺 Адначасова ён ніколі не пакідаў беларускую справу. Ружанцоў даследаваў гісторыю беларускіх вайсковых фармаванняў, пісаў пра беларуска-літоўскія сувязі, перакладаў беларускую літаратуру на літоўскую мову, рыхтаваў бібліяграфію беларускіх выданняў, супрацоўнічаў з беларускімі эміграцыйнымі ўстановамі і распаўсюджваў інфармацыю пра беларускае культурнае жыццё сярод літоўцаў. 🛩 Падчас Другой сусветнай вайны ён працаваў некаторы час у Вільні, выступаў з дакладамі ў Беларускім навуковым таварыстве, збіраў успаміны беларускіх афіцэраў Літоўскага войска і рупіўся пра захаванне гісторыі беларусаў у Літве. 🇺🇸 Пасля вайны Ружанцоў жыў у Германіі, а пасля ў ЗША, але да апошніх дзён працягваў працаваць дзеля беларускай і літоўскай культур. Ён рыхтаваў бібліяграфічныя паказальнікі, рэдагаваў беларускія матэрыялы для «Lietuvių enciklopedija», перакладаў на літоўскую Янку Купалу, Вацлава Ластоўскага, Юрку Віцьбіча і выдаваў інфармацыйныя бюлетэні пра жыццё беларусаў у вольным свеце. 📚 У савецкія часы імя Ружанцова было фактычна выкрасленае з беларускай гісторыі. Яго вяртанне ў беларускі кантэкст адбылося толькі ў 1989 годзе дзякуючы публікацыі будучага Нобелеўскага лаўрэата і былога палітвязня Алеся Бяляцкага, які таксама падрыхтаваў да друку творы і даследаванні Ружанцова. 🙏 Запрашаем ушанаваць памяць чалавека, які ўсё жыццё будаваў масты паміж Беларуссю і Літвой, служыў двум суседнім і блізкім народам і захоўваў беларускую спадчыну. 🕯️Вечная памяць патрыёту Літвы і Беларусі Аляксандру Ружанцову.

  • ✝️21 ліпеня — дзень памяці кардынала Казіміра Свёнтака Першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі перажыў смяротны прысуд, нацысцкі пераслед і дзесяць гадоў савецкіх лагераў, але да канца жыцця заставаўся верным свайму святарскаму пакліканню. 🕯️🏹 15 год таму, 21 ліпеня 2011-га, у Пінску памёр кардынал Казімір Свёнтак. Казімір Свёнтак нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 года ў Валзе на мяжы Латвіі і Эстоніі. Ягоная маці Вераніка Крамплеўская паходзіла з Віленшчыны, а бацька Ян Свёнтак загінуў у баях за Вільню і быў пахаваны на могілках Росы. Пасля вяртання сям’і з Сібіры маці разам з сынамі пасялілася ў Баранавічах, дзе Казімір скончыў гімназію імя Тадэвуша Рэйтана. Спачатку ён не думаў пра святарства, марыў вывучаць філалогію ў Віленскім універсітэце, захапляўся літаратурай і шмат чытаў. Лёс змяніла паездка на рэкалекцыі ў Пінск. У крыпце Пінскай катэдры каля магілы беларускага біскупа Зыгмунта Лазінскага Казімір папрасіў, каб на працягу ўсяго жыцця заставацца верным слугой Хрыста. ✝8 красавіка 1939 года ў Пінскай катэдры Казімір Свёнтак прыняў святарскае пасвячэнне. Неўзабаве Заходняя Беларусь апынулася пад савецкай уладай, якая пачала арыштоўваць і пераследаваць святароў. Падчас служэння ў Пружанах ксёндз Казімір адкрыта асуджаў пераслед веры. 21 красавіка 1941 года яго арыштаваў НКУС. Святара даставілі ў брэсцкую турму, абвінавацілі ў антысавецкай прапагандзе і «шпіянажы» і прысудзілі да смерці. 🐍 Пасля пачатку вайны паміж нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам Свёнтак выйшаў на волю і вярнуўся да парафіян у Пружаны. Аднак і падчас нацысцкай акупацыі святар заставаўся пад пагрозай. У 1944 годзе гестапа збіралася вывезці яго ў лес і расстраляць. Ён зноў пазбег смерці, але напрыканцы таго ж года быў арыштаваны савецкімі органамі і асуджаны на дзесяць гадоў лагераў. ⛓ Свёнтак прайшоў праз перасыльны лагер у Воршы, сібірскую тайгу і паўночную тундру. Ён перажыў голад, хваробы, цяжкую прымусовую працу і нечалавечыя ўмовы зняволення. У 1954 годзе Казімір Свёнтак вярнуўся ў Пінск. Савецкія ўлады не хацелі дапускаць яго да служэння ў катэдры, выклікалі на допыты і пагражалі новым зняволеннем. 😬 Пасля аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 1991 годзе Казімір Свёнтак ва ўзросце 77 гадоў стаў арцыбіскупам Мінска-Магілёўскім і апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. 26 лістапада 1994 года Папа Ян Павел ІІ надаў яму кардынальскую годнасць. Так Казімір Свёнтак стаў першым кардыналам у гісторыі незалежнай Беларусі. З прамовы кардынала Казіміра Свёнтка ў 2005 годзе: «У гісторыі чалавецтва было шмат каралёў, розных каралёў, магутных, моцных, валадароў гэтага сьвету. Куды ж яны падзеліся? І сьледу пасьля многіх зь іх не засталося. Тое самае чакае і цяперашніх валадароў: яны адыдуць у нябыт з гісторыі чалавецтва. Адзін толькі Валадар — Хрыстус — валадарыць ужо дзьве тысячы гадоў і будзе валадарыць да сканчэньня сьвету».

  • без подписи