Vatican News па-беларуску
СтатистикаБеларуская рэдакцыя Vatican News https://www.vaticannews.va/be.html
- Последний пост
- 19:32
- Последнее чтение
- ещё не заходили
- Постов за неделю
- 43
- Всего постов
- 44
- Тип
- открытый
- Язык
- русский
- Категория
- Новости и СМИ
- В каталоге с
- 14 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 125
- 1/48двое суток
- 143
- 1/72трое суток
- 154
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Падкаст Vatican News 17.08.2026
📻 Касцёл і свет Штотыднёвы агляд сусветных каталіцкіх выданняў ад Марыі Валодзінай 🎙️ 🇵🇪 Урад Перу абвясціў візіт Льва XIV мерапрыемствам нацыянальнага значэння — чакаецца больш за 700 тысяч вернікаў 🇵🇱 У польскай вёсцы асвяцілі найвышэйшую ў Еўропе статую Найсвяцейшай Панны Марыі вышынёй 55 метраў 🇪🇸 У Барселоне на 96-м годзе жыцця памёр шматгадовы пробашч базілікі Саграда Фамілія айцец Луіс Банэт ⚖️ Аўстралійскі суд прызнаў былога біскупа Брума вінаватым у злоўжываннях над маладымі абарыгенамі 📡 EWTN — найбуйнейшая каталіцкая медыясетка свету — адзначыла 45 гадоў з дня першага эфіру 🎧 Усе падрабязнасці — у аўдыёролiку #КасцёлІСвет #VaticanNews #ВатыканскаеРадыё #Каталіцтва #ЛеўXIV #Перу #Польшча #Барселона #СаградаФамілія #Аўстралія #EWTN
Паралін: укаранёныя ў Пане, мы здольныя пераадольваць выпрабаванні Кардынал-дзяржсакратар заклікаў вернікаў заставацца ўкаранёнымі ў Богу, каб з верай пераадольваць выпрабаванні і прыносіць плён. Ён узначаліў малітоўнае чуванне з нагоды 900-годдзя вяртання рэліквій святой Агаты ў Катанію.
Леў XIV выказаў спачуванні ахвярам землятрусу ў Інданезіі Леў XIV выказаў духоўную салідарнасць і блізкасць з усімі, хто пакутуе ад разбуральнага землятрусу ў інданезійскім рэгіёне Усходняя Нуса-Тэнгара.
В'етнам: 160 тысяч пілігрымаў у нацыянальным марыйным санктуарыі Больш за 160 тысяч вернікаў удзельнічалі ў 32-м Нацыянальным марыйным кангрэсе ў в'етнамскім санктуарыі Ла Ванг.
Старшыня COMECE пра новыя шляхі пошуку Бога ў Еўропе Старшыня Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы біскуп Марыяна Крачата заявіў пра патрэбу абнаўлення душпастырства на Старым Кантыненце праз рост колькасці дарослых катэхуменаў.
Падкаст Vatican News 16.08.2026
Папа пра Святую Зямлю: свету патрэбна рашэнне аб дзвюх дзяржавах Леў XIV зноў закрануў тэму міру ў Палесціне і пажадаў братэрства ўдзельнікам Гульняў Міжземнамор'я ў Таранта.
🐎 Конь і вершнік: як навучыцца прымаць свае эмоцыі Новы выпуск "Філасофскіх нататак" ад ксяндза Рамана Сушы прысвечаны другой частцы разважанняў пра спадчыну Ганны Тэрувэ і Конрада Барса. Праз вобраз каня (нашых эмоцый) і вершніка (розуму) ксёндз Раман тлумачыць, што такое прыняцце — першы крок да ўнутранай цэласнасці. Чаму нельга змагацца са сваімі пачуццямі, што нам можа сказаць нават гнеў, і чаму няма "дрэнных" эмоцый — толькі складаныя. 🕊️ Разважанне пра тое, як сэрца, падобнае да адкрытай далоні, вучыцца заўважаць, называць і мудра накіроўваць тое, што ў ім адбываецца. 🎧 Слухайце новы выпуск ужо зараз! #ФіласофскіяНататкі #РаманСуша #Прыняцце #ГаннаТэрувэ #КонрадБарс #ЭмацыйнаеЗдароўе #ХрысціянскаяПсіхалогія #VaticanNews #ВатыканскаеРадыё
Анёл Панскі: за Божым сталом месца хопіць усім Леў XIV перад малітвай "Анёл Панскі" нагадаў пра роўнасць усіх людзей перад Богам і заклікаў вучыцца пакоры і настойлівасці ў жанчыны-хананеянкі.
Падкаст Vatican News 15.08.2026
🎙 Разважанне да нядзельнага Евангелля У сваёй аўтарскай рубрыцы ксёндз Аляксандр Амяльчэня прапануе паразважаць над евангельскім урыўкам пра жанчыну-ханаанку (Мц 15, 21-28), якая з глыбокай верай і пакорай прасіла Езуса вызваліць яе дачку ад злога духа. Гэта аповед пра моц мацярынскай любові, гатовай на любое прыніжэнне дзеля цуду. Кожны з нас сустракаецца з патрэбай у дапамозе, і калі жыццёвыя праблемы ці грэх прыпіраюць да сцяны, самым адпаведным адрасам для вучняў Езуса зяўляецца сам Хрыстус, які не застаецца байкатным да настойлівай просьбы. Прыклад ханаанскай жанчыны заклікае нас нястомна прасіць аб міласэрнасці і паглыбляць сваю веру нават у найбольш безнадзейных сітуацыях. Запрашаем даслухаць поўны аўдыёзапіс! #VaticanNews #ВатыканскаеРадыё #Разважанне #Евангелле #Вера #АляксандрАмяльчэня
Леў XIV даручыў Марыі Святую Зямлю, Украіну і Расію 15 жніўня 2026 года Леў XIV у Кастэль-Гандольфа заклікаў маліцца да Багародзіцы аб суцяшэнні для Святой Землі, Украіны, Расіі і пацярпелых ад землятрусу ў Калумбіі.
Біскупы Калумбіі і Венесуэлы разам дапамагаюць пасля землятрусаў Старшыня калумбійскага епіскапату наведаў Венесуэлу, каб умацаваць душпастырскае супрацоўніцтва і дапамогу пацярпелым ад землятрусаў.
Анёл Панскі: Унебаўзяцце Багародзіцы дае надзею кожнаму 15 жніўня 2026 года Леў XIV падчас малітвы "Анёл Панскі" растлумачыў духоўны сэнс Унебаўзяцця Марыі праз два гістарычныя іканаграфічныя вобразы.
Леў XIV на Імшы ў Кастэль-Гандольфа: прыгажосць – у любові 15 жніўня 2026 года Леў XIV узначаліў святую Імшу ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў папскай парафіі ў Кастэль-Гандольфа.
Падкаст Vatican News 14.08.2026
Тыдзень у Беларусі – важнае ✅ Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч праходзіць рэабілітацыю пасля аперацыі на сэрцы. З 10 жніўня 2026 года заслужаны іерарх знаходзіцца ў рэспубліканскім цэнтры ў Аксакаўшчыне. 22 ліпеня ён быў тэрмінова шпіталізаваны ў адзін са шпіталяў Мінска па прычыне дрэнных вынікаў даследавання сэрца. Пасля яго даставілі ў РНПЦ кардыялогіі, дзе правялі аперацыю па стэнціраванню сценак крывяносных сасудаў. Арцыбіскуп прызнаецца, што Божы Провід, дзякуючы своечасоваму даследаванню, захаваў яго ад паўторнага інфаркту. Сітуацыя стабілізавана, але арцыбіскуп эмэрыт надалей патрабуе малітвы аб выздараўленні, за якую ён дзякуе вернікам. ✅ Фестываль Novafest прайшоў ва Уселюбе. 8 жніўня 2026 года ў парафіі святога Казіміра адбыўся VI Хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі. Яго тэмай сёлета былі словы "Звярніцеся да Мяне ўсім сэрцам сваім". Ва Уселюб прыбылі вернікі розных узростаў з усёй краіны. Сабраных аб’ядноўвала прага малітвы і пазнання Бога, а таксама жаданне праслаўляць Яго. Праграма ўключала святую Імшу, канферэнцыі, Вяночак да Божай Міласэрнасці, малітву спевам, сведчанні, Крыжовы шлях. Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які падзякаваў арганізатарам свята на чале з ксяндзом Віталіем Цыбульскім за клопат аб духоўным развіцці вернікаў Беларусі. ✅ Cустрэча валанцёраў Caritas прайшла ў Стоўбцах. З 7 па 9 жніўня 2026 года ў парафіі святога Казіміра на летнюю сустрэчу сабраліся валанцёры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: з Будслава, Маладзечна, Нясвіжа, Капыля і Мінска. Летняя сустрэча валанцёраў — гэта фармат стасункаў паміж людзьмі, якія дзеляцца сваёй любоўю і міласэрнасцю. Госці пабывалі на экскурсіі ў Акінчыцах – на радзіме Якуба Коласа, у музейным пакоі, а таксама на месцы старога касцёла, дзе цяпер вядзецца адбудоўванне капліцы святога Дамініка. ✅ У Дзеркаўшчыне прайшла Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. 12 жніўня 2026 года сустрэча адбылася пад дэвізам "Святы Францішак, вядзі нас да Хрыста!". Удзел у ёй прынялі каманды з Глыбокага, Германавічаў і Дзеркаўшчыны. Святую Імшу на пачатак парафіяды ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Усе ўдзельнікі атрымалі ганаровыя граматы, а пераможцы ў катэгорыях – дыпломы і памятныя кубкі. У агульным заліку перамогу атрымала каманда з Глыбокага, якая ў падарунак атрымала сертыфікат на 1000 рублёў. ✅ У Тракелях адбыўся фестываль сямейных традыцый. 9 жніўня 2026 года ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў з’ехаліся сем’і з усёй Воранаўшчыны – каб нагадаць, што сапраўдныя каштоўнасці нараджаюцца ў цішыні і любові. Урачыстасць пачалася са святой Імшы, якую цэлебраваў кусташ санктуарыя ксёндз Уладзіслаў Сурвіла. Пасля Эўхарыстыі Марыйны сад ператварыўся ў жывую кнігу сямейных гісторый. Удзельнікі з дапамогай творчых нумароў, сямейных зацікаўленасцей і шчырых размоў паказалі свае сямейныя традыцыі.
Літургічнае выхаванне: пасланне Льва XIV Леў XIV скіраваў пасланне ўдзельнікам сустрэчы па літургічнай фармацыі, яка праходзіць у бенедыктынскім абацтве Маўнт-Энжэл у амерыканскім штаце Арэгон.
📻 «Хрысціянства і беларуская літаратура»: Міхась Лынькоў і яго «Джыавані» У новым выпуску айцец Андрэй Крот працягвае аналіз апавядання Міхася Лынькова «Джыавані». Мы даведаемся, як недастойныя паводзіны манаха-францішканіна разбурылі веру галоўнага героя ў дзяцінстве, і як гэты боль адгукаецца праз усё яго жыццё — ад спрэчак з каханай Марыяй да несправядлівага суда ў Нью-Ёрку. 🕊️ Айцец Андрэй нагадвае: паводзіны хрысціян — святароў і свецкіх — здольныя і ўмацаваць, і падарваць веру тых, хто шукае Бога або перажывае духоўны крызіс. 🙏 Слухайце, як імя Божае гучыць у вуснах розных гераінь апавядання — ад вулічнай гандляркі да дзяўчыны лёгкіх паводзін Люлю — і чакайце працягу гісторыі ў наступным выпуску! ✨ #ХрысціянстваІЛітаратура #МіхасьЛынькоў #АйцецАндрэйКрот #VaticanNews #ВатыканскаеРадыё #Беларусь #Літаратура #Вера