tgindex
Літархіў

Літархіў

Статистика
@litarchiuбелорусский

Гісторыя беларускай літаратуры, фотаздымкі, архіўныя дакументы, рарытэтныя выданні, відэа- і аўдыёматэрыялы.

Последний пост
12 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
1
Всего постов
36
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
700
+1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
372
35 постов
Вовлечённость
53,1%
к подписчикам
Постов в день
0,1
всего 36
Упоминаний
2
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
176
1/48двое суток
201
1/72трое суток
217

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 🎧 Голас Кузьмы Чорнага На прасторах інэта адшукалі для вас унікальны запіс - на ім голас пісьменніка Кузьмы Чорнага (1900-1944) Запіс, вядома, стары і не вельмі якасны, але прыслухаўшыся можна разабраць словы. Прамова прысвечаная трагічным падзеямі ІІ Сусветнай на Беларусі. 👉 Паслухаць #аўдыё

  • 9 авг.206201

    Янку Запрудніку 100 гадоў 9 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння слыннага беларуса - нараджэнца мястэчка Мір - гісторыка, літаратара і грамадскага дзеяча Янкі Запрудніка (1926-2022). Выпускнік беларускай гімназіі імя Я. Купалы і гістфака Лювэнскага ўніверсітэта ён доўгія дзесяцігоддзі быў адной з самых заўважных постацяў беларускай эміграцыі ў ЗША. Навуковая дзейнасць і публіцыстыка Янкі Запрудніка была прысвечана гісторыі Беларусі - асобную ўвагу ён надаваў дзяржаўнаму будаўніцтву і адстойваў самастойнасць беларускай нацыі. На фота 91-гадовы Янка Запруднік у 2017 г. у сваім кабінеце ў Самерсэце (Нью-Джэрсі). Здымак Сержа Трыгубовіча. #гісторыя

  • 6 авг.272262

    Драздовіч у Траецкім На фота 5 жніўня 1993 года адкрыццё помніка мастаку і літаратару Язэпу Драздовічу ў Мінску ў Траецкім прадмесці. На здымку побач са скульптарам Ігарам Голубевым даследчыца архітэктуры і аўтарка шматлікіх даследванняў, прысвечаных беларускаму дойлідству, Тамара Габрусь. #гісторыя

  • без подписи

  • 4 авг.314202

    📅 Адамовічу - 100 На гэтым тыдні ўзгадваем пісьменніка Алеся Адамовіча, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 100 гадоў. У пашпарце, праўда, датай ягонага нараджэння запісана 3 верасня 1927 г., але сапраўдны дзень - 3 жніўня 1926 г. Алесь Адамовіч стаў знакаміты творамі на ваенную тэматыку: "Вайна пад стрэхамі», «Сыны сыходзяць у бой». На іх аснове былі напісаныя сцэнарыі да аднаіменных стужак рэжысёра Віктара Турава. Працягам тэмы стала «Хатынская аповесць» - па якой быў зняты фільм «Ідзі і глядзі». На фота Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў - два знакамітых беларускіх пісьменнікі і дзве вялікія постаці айчыннай гісторыі другой паловы мінулага стагоддзя. #гісторыя

  • Мікола Дзяшкевіч 55 гадоў таму трагічна загінуў малады літаратуразнаўца і крытык Мікола Дзяшкевіч (1946-1971) Нарадзіўся на Гродзеншчыне, у в. Пагор’е каля Шчорсаў. Скончыў Мінскі педінстытут імя М. Горкага. Працаваў у Музеі Янкі Купалы. Аўтар даследавання пра Я. Купалу «Ад вытокаў радаводных», дзе адным з першых падрабязна разгледзеў радавод песняра, яго шляхецкае паходжанне. Удзельнік перадач «Школьнае тэлебачанне», прысвечаных Янку Купалу. Аўтар нататак прысвечаных Р. Барадуліну, С. Станюце, Г. Аўсяннікаву і іншым дзеячам культуры. Трагічна загінуў 1 жніўня 1971 года на р. Нёман, калі ўратоўваў жанчыну з дзіцёнкам. Пахаваны на могілках в. Пагор’е Карэліцкага раёна. #памяць

  • без подписи

  • без подписи

  • 📅 120 гадоў з дня нараджэння Ежы Гедройця Публіцыст, журналіст і літаратар Ежы Гедройць нарадзіўся ў Мінску ў 1906 г. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт, узначальваў шэраг смі яшчэ ў 1930-ых гг, быў на дыпламатычнай службе, удзельнічаў у II Сусветнай вайне. Жыў у Парыжы, выдавец і галоўны рэдактар легандарнага і ўплывовага часопіса «Kultura». Ініцыятар выдання серыі Бібліятэкі Культуры. Паслядоўна імкнуўся да наладжваньня добрасуседзкіх адносін паміж Польшчай і ўсходнімі суседзямі — Літвой, Беларуссю і Украінай. Быў ганаровым грамадзянінам Літвы, 100-годдзе з дня яго нараджэньня адзначалася пад эгідай ЮНЭСКО, у Мінскіх Брылевічах імем Гедройца названа вуліца, таксама яго імем названая літпрэмія за лепшую кнігу прозы. Здымкі: У апошнія гады жыцця за працоўным сталом. Малады Ежы Гедройц у 1920 г. - вайсковы тэлефаніст Войска Польскага. Першы нумар часопіса "Культура" (1947) #угэтыдзень

  • 📸 Барадулін на Купаллі Здымак 1980-ых гг. У гэты час у Заслаўі легендарнае моладзевае аб'яднанне "Майстроўня" (1979-1984) пачало адраджаць традыцыю святкавання Купалля. З 1987 г. традыцыю працягнула не менш легендарная "Талака". На адным з такіх купальскіх святаў быў госцем і Рыгор Барадулін, злева ад яго - мастачка і мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская. #гісторыя

  • 📸 Міхась Лынькоў На здымку 60-гадовай даўніны пісьменнік Міхась Лынькоў (1899-1975) дае аўтограф паэту Паўлюку Пранузу (1918-2007). Фота 1966 г. зроблена на з'ездзе Саюза пісьменнікаў БССР. #здымак

  • Блок па-беларуску На фота вокладка перакладной кнігі Аляксандра Блока "Дванаццаць". Пераклад - І.Гудок (Ігнат Дварчанін). Выданне аздобленае ілюстрацыямі Васілія Масюціна. Выйшла кніжка роўна 100 гадоў таму - у 1926 годзе. #рарытэт

  • 📅 Барыс Пятровіч Сёння адзначае дзень народзінаў вядомы празаік Барыс Пятровіч (Сачанка). Ён аўтар больш дзясятка глыбокіх, наватарскіх і адметных кніг прозы: «Ловы», «Сон між пачвар», «Фрэскі», «Шчасце быць», «Жыць не страшна», «Піліпікі», «Плошча», «Спакушэнне», «Спачатку была цемра», «Пуціна», "Ідзі адзін", "Цнота на потым" і іншых. Апроч вялікага творчага наробку, Барыс Пятровіч мае на рахунку і важную грамадскую працу - дзве кадэнцыі ён узначальваў Саюз беларускіх пісьменнікаў. А яшчэ імяніннік быў заснавальнікам і нязменным рэдактарам легендарнага літаратурна-мастацкага часопіса "Дзеяслоў", выдання, без якога нельга ўявіць культурніцкі ландшафт Беларусі апошняй чэверці стагоддзя. 💐Віншуем!💐 #угэтыдзень

  • 📸 Стары здымак Малады Максім Танк у кашулі з валошкамі. Бадай самы прыгожы і стылёвы малады паэт свайго часу. Здымак 1930-ых гг. #здымак

  • Уладзімер Някляеў На здымку канца 1940-ых гг. маленькі Уладзімір Някляеў з матуляй. Днямі паэту споўнілася 80 гадоў. #гісторыя

  • без подписи

  • без подписи

  • Янка Лучына 175 гадоў таму ў ліпені 1851 г. у Мінску нарадзіўся Янка Лучына (Іван Неслухоўскі) Паходзіў са старога шляхецкага беларускага роду. Скончыў мінскую гімназію, вучыўся ў тэхналагічным унівесітэце Пецярбурга. Служыў на Лібава-Роменскай чыгунцы. Па-беларуску дэбютaвaў ў 1889 г., кaлi змяcцiў y «Mінскім лістку» вepш «Bяcнoвaй пapoй» і пaклaў пaчaтaк вяpтaнню бeлapycкaй лiтapaтypы дa дpyкaвaнaгa жыцця. У 1892 г. быў надрукаваны верш Я. Лучыны «Роднай старонцы», якому было наканавана надзвычай моцна паўплываць на беларускі літаратурны працэс. Гэты верш разбіралі на эпіграфы і цытаты, з яго тэксту нарадзіліся назвы першых беларускіх газет «Наша ніва» і «Наша доля»: «Сонца навукі скрозь хмары цёмныя Прагляне ясна над нашай ніваю, I будуць жыці дзеткі патомныя Добраю доляй — доляй шчасліваю!..» Улacных кніг ён так і не дачакаўся, шмат з яго спадчыны было страчана (зборнік "Вязанка" выйшаў у 1903 г.). Памёр Лучына 16 лiпeня 1897 г., але пакінуў яскравы след у айчыннай літаратуры. #гісторы

  • 6 июл.398281

    Партрэт Адама Міцкевіча На фота - партрэт Адама Міцкевіча працы сусветнавядомага мастака Эжена Дэлакруа (1798-1863) - бацькі французскага рамантызму і аўтара славутай "Свабоды, што вядзе народ". Аловак, папера. Датуецца першай паловай 19 ст. Са збораў Парыжскага музея А. Міцкевіча. #мастацтва

  • без подписи