tgindex
Беларуская мова

Беларуская мова

Статистика
@twitter_2_0белорусский

slounia.vercel.app verbum.by slounik.org belarus.github.io/Slouniki-Nasovic/index.html https://archive.org/details/stankievic-bielaruska-rasijski-vialikalitouska-rasijski-slounik-r https://biblia.by/dictionary/baykou-nekrashevich

Последний пост
26 июл.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
188
−1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
641
20 постов
Вовлечённость
341,0%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 20
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
159
1/48двое суток
182
1/72трое суток
196

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Гатова

  • видео или голосовое, без подписи

  • Новы допіс на #слоўня, на гэты раз датычыць ступеняў параўнаньня. Таксама нагадаю, што на сайце ёсьць асобны допіс, дзе можна знайсьці спасылкі й падпісацца на цікавыя крыніцы (пераважна Тэлеґрам-каналы) беларускае мовы.

  • На #слоўня дадаўся новы допіс на тэму "давайце" й загаднага ладу. Запрашаю паглядзець Спасылка: https://slounia.vercel.app/blog/davajcie

  • 15 июл.4 2222370

    Вітайце 🎊 "Слоўню" 🎉! "Слоўня" гэта мовазнаўчы праект, прысьвечаны жывой беларускай мове. Як можна здагадацца паводле назвы, сайт ёсьць найперш слоўнікам; у слоўніку можна пабачыць словы/выразы, іх пераклады на жывую мову й паясьненьні ў камэнтарох. Гэта прыправілася пошукам, сартаваньнем ды фільтрамі для зручнейшага карыстаньня. Таксама маецца блёґ, у каторым часам пішуцца допісы на адмысловыя тэмы. Праект увасабляе плён трохгадовае працы й досьледу яго творцы. 🔗 А вось і СПАСЫЛКА - http://slounia.vercel.app/?ref=tg (Вы ведаеце, што зь ёй зрабіць 😏) #слоўня

  • видео или голосовое, без подписи

  • Важнае апытаньне! Допіс ніжэй

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • Дарэчы, заразом вам мэмы падашлю старыя

  • Вэб-аплікацыя для пошуку Linux дыстрыбуцыі для пачаткоўцаў па-беларуску? Ня можа быць! А я кажу МОЖА!

  • Менск Гародня Магілёў Віцебск Берасьце Гомель

  • Спасылка на пераклад.txt

  • Пераклаў першыя 3 разьдзелы Малага Прынцу. Можа калісь зьявіцца ахвота перакласьці й рэшту. https://slounia.vercel.app/blog/maly-prync P. S. + 4-ы разьдзел

  • Ніколі не кажыце "выбачаюся" і "прабач мяне"! "Выбачаць"/"прабачаць" значыць удаваць (рабіць выгляд), нібы ты чагось ня бачыў (забыў, што бачыў). "Прабач мне" азначае "забудзь гэта дзеля мяне", літаральна рас. "просмотри", анг. unsee. Гэта ёсьць адпаведнікам слова "прощать" у расійскае мове. Ёсьць чалавек, які хоча перапрасіць і ёсьць чалавек, які яму выбачае. Першы просіць прабачэньня ў другога, а другі выбачае першаму. Калі казаць наватвор "выбачаюся" (=выбачаю сябе, ня бачу сябе), гэта азначае вы выбачаеце саміх сябе (нібыта паўкрыўдзіліся на сябе. Да таго ж трэба выбачыць сАбе) замест прашэньня прабачэньня іншага чалавека, каторага, імаверна, пакрыўдзілі. Ствараецца нейкая сэнсавая лухта. Калька паходзіць ад расійскага "извиняюсь". Вось толькі беларускае "выбачаю" больш нагадвае "прощаю" і ў расійскае мове таксама няможна сказаць "прощаюсь" для перапрашэньня. Як сказаць "извиняюсь"? Перапрашаю/перапрашаем (рас. извиняюсь, пол. przepraszam, паходзіць ад слова "прасіць", бо ты просіш табе - каму? - выбачыць) Прашу/просім (твайго/вашых) прабачэньня/яў (рас. прошу прощения) Выбачай/выбачайце (мне/нам) (просьба забыць / перастаць бачыць тое, на што чалавек можа пакрыўдзіцца) Даруй/даруйце мне/нам (анг. forgive me), можна адным словам "даруйце", што значыць "извините", ёсьць ветлівая форма Адпусьці/спусьці/папусьці мне/нам "Дараваць" азначае, што чалавек "даруе" (forgives) правіну другому, нібыта ягонае выбачэньне ёсьць падарункам (gift). рас. в качестве извинений - (для таго,) каб перапрасіць, каб папрасіць прабачэньня рас. прощать долг - дараваць доўг (простить - падараваць) рас. извиняющийся - той, хто (такі, які) перапрашае, той, хто (такі, які) просіць прабачэньня “Прабачлівы” (і "выбачны" - з слоўніка Насовіча, "выбачлівы") ёсьць той, хто ўмее прабачаць (= забываць, рас. извинительный), але НЕ той, хто ўмее прасіць прабачэньня (перапрашаць). Той, хто ўмее перапрашаць, ёсьць ветлівы, ласкавы, саступлівы, удзячны і гд ([перапрошлівы]), хто перапрашае - перапрашальны, "які перапрашае". Выбачэньне/прабачэньне/дараваньне/спуск/попуск належыць таму, хто выбачае, а не таму, хто просіць прабачэньня. рас. извинение (перед кем-то) - перапрашэньне (кагосьці / перад кімьсці і гд. як і з словам "прашэньне") рас. извинение (кого-то) - выбачэньне (камусьці чагосьці) Як сказаць "извини меня"? Калька "прабач мяне" азначае літаральна "просмотри меня", хоць прабачыць ("пропустить мимо пальцев") трэба не чалавека, а яго правіну. "Извинить" азначае "пазбыць правіны", таму гэта слова ўжываецца ў дачыненьні да чалавека, а не правіны ў расійскае мове. рас. извини меня (за что) - прабач мне (што), перапрашаю (за што), даруй мне (што), адпусьці/спусьці/папусьці мне (што) рас. извинить кого-то - прабачыць/выбачыць/падараваць камусьці, адпусьціць/спусьціць камусьці рас. прости меня за этот момент - прабачай мне гэты момант, даруй мне гэты момант, перапрашаю за гэты момант, прашу прабачыць/выбачыць (мне) гэты момант, [прашу (твайго) прабачэньня/выбачэньня (мне) гэтага моманту], адпусьці/спусьці/папусьці мне гэты момант

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • Розьніца паміж "закрываць" (першая выяўка) і "зачыняць" (другая) Зачыняць = замыкаць Адчыняць = адмыкаць "Зачыняць" і "адчыняць" маюць абстрактны сэнс і азначаюць, што падзеіў нейкі мэханізм зачыненьня/адчыненьня. Зачыніць у вязьніцы - рас. заключить в тюрьме "Закрываць"/"адкрываць" найперш маюць просты сэнс, але могуць мець яшчэ й пераносны: Крама зачынена - значыць не працуе цяпер (па-за працоўным часам) Крама адчынена - цяпер ёсьць яе працоўны час Крама закрыта - не працуе больш ніколі (напрыклад, збанкруцілася) / або фізычна закрытая агароджай/заслонай Крама адкрыта - нядаўна абвясьціла пачатак сваёй работы / або фізычна не закрытая агароджай/заслонай Закрыць сход - рас. завершить собрание

  • Праць/пратаць/перці 1. Сунуць, дзяваць, валачы, прыбіраць/зьбіраць, кідацца. Куды запёр рэч = куды падзеў рэч = куды засунуў рэч = куды завалок рэч = куды прыбраў рэч = куды закінуў рэч Куды прэш = куды сунешся = куды кідаешся Спратаць сьмецьце = прыбраць сьмецьце (рас. убрать, спрятать мусор) Спратаць лён = убраць/зьберці лён Напратаць (напрануць) кашулю = насунуць, надзець, навалачы Куды спратаўся = куды запёрся = куды падзеўся = куды завалокся = куды прыбраўся = куды закінуўся Апратаць дзіця = ахінуць дзіця (рас. окутать) ПрАтаць -> апрАтаць (або дыял. пратАць -> апрануць) -> вопратка Дзець -> адзець -> адзежа Сунуць -> насунуць -> насоў (рас. чехол, накидка) Валачы -> навалачы -> навалка/навалачка Браць -> убраць -> убор, убраньне Кідаць -> накінуць -> накід Адсюль рас. прятать (прыбіраць, усоўваць -> хаваць) Поркаць (пароць) (рас. шарить, рыскать, шевелить, толкать) ёсьць аднакаранёвае. Само слова ўтворана ад "порка" (тычка, штурхялі), як "пляткаваць" ад "плёткі" (а яны ад "плесьці"), што, са свайго боку, ад "пароць" (тыкаць, штурхаць, калоць і таксама "поркаць, шукаць, штурхаючы") 2. Біць, калаціць (перан. зн. ад зн. 1, перці супраць кагосьці, рабіць насуперак). Апрануць (апратаць) - ударыць, вытнуць, рас. огреть, вспороть, окутать ударом рас. пороть ёсьць аднакаранёвым 3. Мыць бялізну (перан. зн. ад зн. 2, бо раней бялізну білі, каб памыць) Пратаць (біць) бялізну = праць бялізну Пральная машынка рас. прачка - прачка рас. прачечная - пральня 4. Мыць, чысьціць (перан. зн. ад зн. 3) Пратаць бульбу = чысьціць, мыць бульбу Апратаць дзіця = памыць дзіця Адсюль рас. опрятный (ахайны - чысты і адзеты, не забываем, што ахінуць = апратаць) 5. Прыбіраць, чысьціць (перан. зн. ад зн. 1) Спратаць пакой = прыбраць пакой (пол. sprzątać pokój - спратваць, прыбіраць пакой) пол. sprzątaczka - прыбірачка спрат (ад "спратваць") = манаткі, начыненьне; сховішча; скарб, рэчы = пол. sprząt = рас. шмотки Аднакаранёвыя (магчыма): (су)пярэчыць (перці, сунуцца на кагосьці), запярэчваць, супраць, проці, супар, (су)праціўнік, супараваць, (су)праціўны, насупраць, спрачацца і гд. Спрытны, прыткі Прытны (круты), прытня (круча) Абапірацца, падпіраць Прытном (узапар) рас. спорить ёсьць аднакаранёвым (ісьці супраць кагосьці, супярэчыць) Засаўка = рас. запорка, зноў тут "сунуць" (суваць) і "пороть" маюць адно значэньне Перці - праць - усх.-дыял. пароць ёсьць адпаведна з берці - браць - усх.-дыял. бароць Як вам такі фармат?