tgindex
Радыё Марыя Беларусь

Радыё Марыя Беларусь

Статистика
Последний пост
14:21
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
8
Всего постов
25
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 171
+12 за 5 дн.
Сутки
+2
+0,17%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
572
23 постов
Вовлечённость
48,8%
к подписчикам
Постов в день
1,1
всего 25
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
379
1/48двое суток
434
1/72трое суток
468

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 14:212241

    16:00 Якой бачылі cв. Тэрэзу простыя людзі? Якой яна была на самой справе? Многія рэжысёры спрабавалі распавесці пра яе жыццё, на колькі ім гэта ўдалося расказвае Цігран Латышаў. А вы можаце выбраць які з 6 фільмаў паглядзець, каб бліжэй пазнаёміцца з гэтай неверагоднай жанчынай. https://youtu.be/S5Z6qxbzHyo?si=LFjGBmfk03BxxYKA

  • 11:192482

    Як і чым жыве парафія Спаслання Святога Духа ў Барысаве? Пра гісторыю касцёла і пра яго пробашчаў, пра сад і парафіяльныя традыцыі расказваюць мясцовыя вернікі. https://youtu.be/RCGHWGIJw7A?si=vQP8Wnuhiu4zRk4u

  • У чым асаблівасць атмасферы, якая пануе ў Гродзенскім каледжы? Якія навучэнцы і гісторыі з імі звязаныя, здзівілі, найбольш запомніліся кс. Антонію? Як праходзіць працэс навучання? Што зрабіць, каб паспець паступіць у гэтым годзе? Расказваюць Вольга Голуб, сакратар і кс. Антоній Грэмза, адміністрацыйны дырэктар Гродзенскага тэалагічнага каледжа імя Св. Казіміра. https://radiomaria.by/news/2775-prachnulasya-belarus-vuchytstsa-nikoli-ne-pozna

  • 15:30 Як Найсвяцейшая Панна дае знакі і пасылае людзей тым, хто прагне Бога? Якім чынам Наталля Дарашкевіч трапіла ў Легіён Марыі? Хто такая Вероніка О' Браен? Пра "духоўнае золата", якога нам не хапае, і пра тое, дзе яго можна знайсці, ў гэтым выпустку Terra Mariae. https://youtu.be/YzX5KtPc7DY?si=uVIYaMhVeackYh0_

  • Увага! Будзьце асцярожнымі: праслухоўванне гэтай перадачы можа прывесці да неадольнага жадання пайсці вучыцца, ня гледжячы на занятасць і ўзрост! Чаму дарослыя людзі прымаюць рашэнне паступаць ў Баранавіцкі катэхетычны каледж? Як мяняецца чалавек пад час навучання? Дзе можна сустрэць выпускнікоў каледжа? Гаворым пра вучобу, традыцыі, жыццё і паступленне з кс. Андрэем Рылкам. https://radiomaria.by/news/2774-prachnulasya-belarus-kaledzh-geta-syam-ya

  • Чаму Анастасія Аўдзевіч прапануе на свята Мацi Божай Зельнай пасвянціць у касцеле менавiта чабор? Гэта адна з самых загадкавых лекавых зёлак, пра якую складзена мноства легед, у тым ліку хрысціянскіх. Абавязкова глядзіце перадачу да канца, каб даведацца пра карысныя якасці і батанічную адметнасць чабору, а таксама пачуць паданне пра тое, што звязвае простую расліну i карону святой Кунiгунды. https://youtu.be/Kngrjt4EeB0?si=UdIJuq_vnYjdR5dk

  • Як пачуць сябе і распазнаць свой духоўны шлях, сваё жыццёвае пакліканне? Трэба трапіць у атмасферу цішыні і спакою. А дзе знайсці такое месца і што яшчэ можна ўбачыць і адчуць у гудагайскім Кармэлі, расказвае а. Аркадзь Куляха OCD. https://radiomaria.by/news/2773-prachnulasya-belarus-rekalektsyi-dlya-yunako-u-gudagaj

  • 16:00 «Абаронца праўды і эталон сумленнасці» - так казалі пра ксяндза Уладзіслава Талочку (1887-1942). Чалавек, які не любіў шумных кампаній, быў па-жыццёваму асцярожным, меў адвагу стаць апосталам Хрыста ў складаныя часы. Усё жыццё ён прысвяціў абароне слабых і пакрыўджаных. Публіцыстычныя творы кс. Уладзіслава набывалі вялікі рэзананс і нікога не пакідалі абыякавым. Напрыканцы свайго жыцця ён падсумоўваў свой шлях: «Выдаў на свет мяне беларускі народ і ўміраю як ягоны верны сын-беларус». Пра адметнага святара распавядае музеязнавец Павел Каралёў. https://youtu.be/f3Od_Gc7Veg?si=fXqc7yLNSCVOVXlF

  • Б'юць кулакамі, далонямі гладзяць, кладуць на лапату і ў пекла садзяць, а вымуць - нажамі крамсаюць, за тое і лупяць, што ўсе яго хочуць і ўсе яго любяць. Жыта ў прыказках ды пымаўках, літаратурных творах і ўспамінах - у сёняшняй перадачы Ядзвігі Рай і Марыі Макарэвіч. https://radiomaria.by/audyyateka/119-razmovy-pra-movu/2772-razmovy-pra-movu-17-zhyta

  • Гэтага святара памятае кожны жыхар Дзераўной, Канстанцінава, іх ваколіц і не толькі, а калі не памятае, то чуў аповеды пра яго. Кс. прэлат Люцыян Хмялёвец аддана служыў Богу і людзям больш за 60 гадоў, быў настаўнікам і выхавацелем многіх кансэкраваных асоб. У часы пераследу веры дапамагаў семінарыстам і святарам, падтрымліваў вернікаў і да апошняга дня маліўся за людзей. Папа Рымскі Ян Павел II надаў яму тытул капелана Яго Светласці, але якім яго запомнілі простыя вернікі раскажуць яны самі. https://youtu.be/4qic-DLGVr4?si=N_nYgP-0W0xeTSTK

  • Куды завялі беларускія дарогі аўтара перадачы "Па старонках Краязнаўчай газеты" Максіма Гальпяровіча? Што ўразіла вандроўнікаў у Гродне і Пінску, Берасці, Кажан-Гарадку і Варацэвічах? Пра тое, чаму варта вандраваць па Беларусі і як будаваць цікавы маршрут - у гэтай перадачы. https://radiomaria.by/news/2771-prachnulasya-belarus-kraina-znajomaya-i-neznajomaya

  • Чаму варта паступаць у тэалагічны каледж? Якімі шляхамі трапілі сюды госці нашай студыі: выкладчык, мадэратар, навучэнцы і выпускнікі? Пра самыя любімыя прадметы і выкладчыкаў, пра сяброўства і экзамены, а таксама пра тое, як паступіць у гэтым годзе, - у новым выпуску перадачы "Госці ў студыі" з вядучай Валерыяй Галаўко. https://youtu.be/32QZWhXJ9bI?si=DkCEDgi936Vmibsg

  • У ліпені ў Івянцы адбылася дваццаць другая Музычная майстэрня. Меркаваннем пра важнасць і адметнасць гэтай падзеі з намі падзяліўся біскуп Алег Буткевіч. Пра традыцыі і ўнікальнасць майстэрні паразмаўлялі з пробашчам парафіі св. Міхала Арханёла айцом Паўлам Раманчуком. Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы падзялілася таксама адна з арганізатараў сустрэчы Вольга Бранавец-Янковіч. https://youtu.be/159024wZBno?si=EBylxkBzTrcsIvgY

  • 16:00 Запрашаем раскрываць Сакрэты кніжных рарытэтаў разам з Алесем Сушам Якой убачылі Беларусь прадстаўнікі Расійскай імперыі пасля інкарпарацыі нашага краю? Як акадэмікі імператарскай акадэміі навук апісвалі Беларусь неўзабаве пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай? Пра гэта нам распавядае вельмі рэдкае і надзвычай каштоўнае выданне – пуцяводнік па Беларусі, які быў створаны адмыслова для расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ пад час падрыхтоўкі яе першага падарожжа па Беларусі ў 1780 г. https://youtu.be/GupBUp3bG6s?si=yYGAqvrEYaJ2cc8q

  • "Кожная хата ў жніўні багата", "Хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае", - казалі нашыя продкі. А ці ведаеце вы спрадвечна беларускія назвы гэтага месяца Ці памятаеце, якія святы чакаюць нас у жніўні? А якія традыцыі ды легенды, звязаныя з ім, маюць беларусы? Сустракаем жнівень разам з Ядзвігай Рай і Марыяй Макарэвіч. https://radiomaria.by/audyyateka/119-razmovy-pra-movu/2769-razmovy-pra-movu-15

  • Адкуль у апошнія дні ліпеня ідуць пілігрымкі ў Росіцу? Чым яны адрозніваюцца ад іншых? Якія ўражанні засталіся ў пілігрымаў з Калінінграда ад беларускай "малітвы нагамі"? Пра канферэнцыі і малітву, пра нечаканыя сустрэчы і ачышчальны дождж расказваюць а. Канстанцін Анашка МІС і Вікторыя Філіпенка, музычны рэдактра Радыё Марыя. https://radiomaria.by/news/2768-prachnulasya-belarus-druya-rositsa-2026-yak-geta-bylo

  • “Маленькія жанчыны" Луізы Мэй Олкотт, бадай, адзін з самых вядомых раманаў пра жанчын. У новым выпуску перадачы "Хрысціянскі код" прапануем больш уважліва паглядзець яго экранізацыю, паразважать пра тое, як у розных фільмах раскрываюцца тэмы жаночых лёсаў, сям'і, дабрыні і маральнага выбару, што ў іх блізка хрысціянскаму погляду на жыццё і чаму гэтая гісторыя застаецца актуальнай для многіх пакаленняў, нават у нашы феміністычныя часы. https://youtu.be/AXl_a-LOuQA?si=0-IXpfm00gs2KcHy

  • Як ідзе падрыхтоўка да NOVAFEST 2026? У чым адметнасць фэста? Чаму гасцям фэста варта зарэгістравацца загадзя? Якая тэма абрана сёлета для малітоўнай сустэчы ва Уселюбе і хто будзе праводзіць канферэнцыі? Якая любімая малітва ў пробашча парафіі св. Казіміра ва Уселюбе, духоўнага кіраўніка фэста кс. Віталія Цыбульскага? Пра ўсё з першых вуснаў - у гэтым выпуску. https://radiomaria.by/news/2766-prachnulasya-belarus-novafest-2026-zaprashae

  • За 4 гады пантыфіката Папы Стэфана III адбылося столькі палітычных падзей, што не хапіла аднаго выпуска, каб распавесці пра ўсё. Таму слухайце гісторыю з працягам ад с. Дар'і Галубковай OV. https://radiomaria.by/audyyateka/85-katekhezy/tu-es-petrus-pra-rymskikh-pantyfikau/2760-tu-es-petrus-stefan-iii

  • «Жывая гісторыя тэатра», "легенда" - так кажуць пра жанчыну, якую ведае, бадай, кожны беларус - акторка Стэфанія Станюта (1905-2000). У дзяцінстве яна спявала ў царкоўным хоры, а пазней ў савецкі час са сцэны чытала малітву «Ойча наш», што моцна ўражвала гледачоў. Стэфанія Міхайлаўна выходзіла на сцэну нават у свае 92 гады і за кожны выступ дзякавала Богу. Яна гаварыла, што з дапамогай любові можна адолець розныя жыццёвыя віхуры. Унутраная прыгажосць, чуллівасць, абаяльнасць - зрабілі яе сімвалам духоўнасці беларускага народа.Пра народную артыстку Беларусі распавядае музеязнавец Павел Каралёў. https://youtu.be/OCKMzXwQ_lk?si=sl8xkoDvisp0eCip