tgindex
Вольная мова

Вольная мова

Статистика

«Вольная мова» — гэта платформа па арганізацыі онлайн-сустрэч для людзей, якія хацелі б зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай 💬❤️ Сайт: volnajamova.online Зваротная сувязь: @volnamouny Вусень Гутарыч (наш чат-бот): @VolnajaHutarkaBot

Последний пост
20 июл. 2025 г.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
669
мало замеров
Замеров пока мало
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
635
20 постов
Вовлечённость
94,9%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 20
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1/48двое суток
1/72трое суток

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Запрашаем на Кінаклуб 🎬 📌 Фільм глядзіцца загадзя, а на сустрэчы - толькі абмеркаванне. 🗓 1 жніўня 🕗 20:00 па менскім часе 🎥 Фільм: ЕўраТур 🔗 Глядзець можна тут Выпускніку школы Скоту Томасу патрэбна дапамога ў вывучэнні нямецкай мовы, таму ён знаёміцца з жыхаркай Германіі па імені Міке і пачынае з ёй сяброўскую перапіску. Пры гэтым Скот абсалютна ўпэўнены, што Міке — гэта хлопец, і дзеліцца з "ім" сваімі перажываннямі і праблемамі, якія ўзнікаюць у яго з дзяўчынай. Але ў рэшце рэшт Скот даведваецца, што Міке — гэта чароўная бландынка, якой ён вельмі спадабаўся. І цяпер ён гатовы на ўсё, каб сустрэцца з Міке — нават адправіцца ў падарожжа па Еўропе. Абмеркаванне пройдзе ў гэтым чаце 💌

  • ☕️ Анлайн-кавярня - прастора для жывых гутарак Хочаш: • размаўляць па-беларуску, • знаёміцца з новымі людзьмі? Тады табе да нас! 📆 Стартуем 6 ліпеня У ліпені ты пазнаёмішся і пагутарыш з 4 суразмоўцамі. 💬 Далучайся да чату, каб прыняць удзел

  • 📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Сфагнум" Віктара Марціновіча ў рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 23 ліпеня а 20:00 па Менску. Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. I ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзець у неба, калі пад нагамі - багна? 📖 Спампаваць 👉 тут Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖

  • без подписи

  • Любіш абмяркоўваць фільмы? Тады запрашаем у наш кінаклуб! 📌 Фільм глядзіцца загадзя, а на сустрэчы — толькі жывое абмеркаванне. 🗓 4 ліпеня 🕗 20:00 па менскім часе 🎥 Фільм: «Адрынутыя» 🔗 Глядзець можна тут Францыя, пачатак XIX стагоддзя. Былы катаржнік Жан Вальжан, асуджаны на працяглае зняволенне, вымушаны гадамі хавацца ад бязлітаснай прававой сістэмы. Інспектар парыжскай паліцыі Жавер робіць яго пошукі мэтай усяго свайго жыцця. Пасля смерці Фанціны — жанчыны, за чыю долю Жан Вальжан адчувае асабістую адказнасць, — яго адзіным блізкім чалавекам становіцца яе дачка Казэта. Дзеля яе шчасця Жан гатовы на ўсё. Абмеркаванне пройдзе ў гэтым чаце 💌

  • 📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Мова" Віктара Марціновіча ў рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 21 траўня а 20:00 па Менску. Менск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотнага насалоджвання. Шопінг-рэлігіі i cold sexy. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі. 📖 Чытаць 👉 тут Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖

  • 📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Каласы пад сярпом тваім" Уладзіміра Караткевіча ў рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 23 красавіка а 21.00 па Менску. "Каласы пад сярпом тваім" - адзін з найбольш значных для беларускай літаратуры твораў. У гэтай кнізе, якую многія называюць галоўнай у творчасці пісьменніка, узноўлена шырокая панарама жыцця народа, перададзена атмасфера ў грамадстве напярэдадні паўстання 1863 года. 📖 Чытаць анлайн 👉 тут 🎧 Слухаць 👉 тут Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖

  • Адкрываецца вясновы набор у клуб знаёмстваў па-беларуску! Як працуе Альтанка? Кожны тыдзень вы атрымліваеце новага беларускамоўнага суразмоўцу! Сустракаецеся з ім/ёй афлайн ці анлайн, знаёміцеся, размаўляеце па-беларуску, файна бавіце час :) Вам падбіраюць чалавека з блізкімі інтарэсамі, узростам, а таксама ўлічваюць вашыя асабістыя запыты. Такім чынам вы зможаце: 💪 Практыкаваць беларускую мову штотыдзень з рознымі носьбітамі. 🌍 Пасябраваць з цудоўнымі беларусамі і беларускамі з розных краінаў і кантынентаў. 🤝 Знайсьці аднадумцаў, якія падзяляюць вашыя хобі ды зацікаўленасьці Запоўніць заяўку на ўдзел! Пачатак: 1 сакавіка Тэрмін падачы заявак: да 28 лютага, 21:00 (Менск)

  • 📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Фрэскі" Барыса Пятровіча (Сачанкі) ў рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 5 сакавіка а 21.00 па Менску. Барыс Пятровіч называе сваю кароткую прозу фрэскамі. Яны пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца — так, як пішуцца фрэскі ў храмах: пакуль не высахла тынкоўка. Сярод сюжэтаў ёсць рамантычныя, фантастычныя, а нават прыгодніцкія. “Фрэскі” апавядаюць пра ўнутраны сьвет чалавека, які згадвае нейкія канкрэтныя рэаліі прыватнага жыцьця шараговага беларуса. Ягоныя героі жывуць у лякальных абставінах тутэйшага грамадзтва. 📖 Спампаваць кнігу 👉 тут Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖

  • 📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Час пустазелля" Ганны Янкуты ў рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 8 студзеня а 21.00 па Менску. Кніга Ганны Янкуты "Час пустазелля" — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Яна спрабуе ўхапіць дух бясчасся ў Варшаве і Мінску, Гародні і Кракаве, іншых гарадах і мястэчках. Кніга паказвае свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі і спрабуе зразумець працэсы — відавочныя і ледзь улоўныя, — якія адбываюцца цяпер у свеце. 📖 Спампаваць кнігу 👉 тут Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖

  • 💬 Чытаем і ствараем святочны настрой. Часам чаканне Раства і Новага году куда прыемнее, чым іх сустрэча. То пачынаем ствараць святочны настрой. Як вы яго ствараеце? Ці дапамагаюць вам у гэтым кнігі? Калі дапамагаюць – то якім чынам? І, увогуле, ці ёсць лі ў вас кнігі, якія дадаюць свята ў вашае жыццё? Які твор па вашаму меркаванню можна назваць сапраўднай новагадняй ці каляднай літаратурай? Далучаюцца тыя, хто жадае палучыць нейкія парады наконт святочнай літаратуры і, безумоўна, тыя, хто гэтыя парады можа дасі! Вядоўца: Надзея 📅 Серада 18 снежня 2024, 20:30 па Мінскім часе Запісвацца тут: https://t.me/VolnajaHutarkaBot?start=15ced17d-f230-817c-a427-e9f39834ec4c

  • Вітаем, даражэнькія! Мы - ініцыятыва BelRead - займаемся перакладам замежнай літаратуры на беларускую мову і робім гэта для нашай будучыні 📚✨ Навошта гэта патрэбна? 🤔 Таму што шмат хто з нас хоча чытаць на роднай мове, а доступ да беларускамоўнай літаратуры не заўсёды просты. Мы перакладаем вашыя любімыя кнігі і рэгулярна дзелімся часткамі з іх на нашым Patreon, каб вы маглі ацаніць і атрымаць асалоду ад чытання! 💬 Як гэта працуе? Вы самі абіраеце, якія кнігі мы будзем перакладаць! Проста прапануйце любімыя кнігі і галасуйце за самыя папулярныя - вашае меркаванне можа стаць вырашальным. Гэта вельмі крута, калі чытачы могуць уплываць на выбар! 🎉 ❤️ Як падтрымаць наш праект? Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падтрымаць нас фінансава на Patreon. Гэта дапаможа нам аплачваць працу перакладчыкаў і выданне новых кніг. Падпішыцеся на нашы каналы ў Youtube і TikTok. Facebook і Instagram таксама чакаюць вас. Вы можаце забусціць супольнасць у Тэлеграм - любая ваша падтрымка важная! Сачыце за намі ў сацсетках — мы дзелімся цікавымі навінамі, даследуем і папулярызуем беларускую мову, расказваем пра беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, публікуем абнаўленні аб праекце. 📖✨ Давайце разам развіваць нашу культуру і мову! Далучайцеся да нас і падтрымайце важную справу! 💪💖

  • 💬 Беларуская літаратура і нацыянальная самаідэнтычнасць Прапаную ўсім жадаючым паразмаўляць пра тое як беларуская літаратура паўплывае на нашую нацыянальную самаідэнтычнасць. Можам паразмаўляць, які і аўтар ці аўтарка з’яўляюцца для нас самымі нацыянальнымі, самымі беларускімі. Абмяркуем якія творы яскравей за ўсё адлюстроўваюць тое, што можна назваць нацыянальнай ідэяй і як нашыя аўтары і аўтаркі адлюстроўваюць у сваех творах пошук нацыянальнай ідэі ды іджнтыфікацыі. Вядоўца: Надзея 📅 Серада 27 лістапада 2024, 20:30 па Мінскім часе Запісацца

  • 💬 (НЕ)беларуская літаратура Прапаную паразмаўляць пра літаратуру і аўтараў, якіх нельга (ці льга?) назваць беларускімі. Эліза Ажэшка і Адам Міцкевіч. Яны нарадзіліся ў Беларусі, амаль усё сваё жыццё жылі на нашай зямлі, прысвячалі свае творы тым людзям, што жылі на беларускай зямлі. Але ж пісалі яны не па-беларуску і лічацца яны нацыянальнымі пісьменнікамі зусім іншай краіны. То абмяркуем тыя іх творы, якія чыталі, і паспрабуем адказаць на пытанне: ці можна гэтых творцаў і іх творы лічыць нашай культурнай спадчынай? Вядоўца: Надзея 📅 Серада 20 лістапада 2024, 20:30 па Мінскім часе Запіс

  • 💬 Новае з сучаснага Прапаную абмеркаваць навінкі беларускай літаратуры – творы, якія выйшлі ў 2024 годзе. Вядомыя і не вельмі, папулярные ці не. Безумоўна, узгадаем сёляшні шорт ліст літаратурнай прэміі Ежы Гедройца. Ці чыталі вы нешта з яго? Калі чыталі - то спадабалася вам? Паспрабуем паразмаўляць пра літаратурныя прэміі ўвогуле і зрабіць прагноз наконт будучага пераможца ці пераможцу. Вядоўца: Надзея 📅 Серада 6 лістапада 2024, 21:00 па Мінскім часе https://t.me/VolnajaHutarkaBot?start=134ed17d-f230-81e2-a71b-e952f6123d19

  • 💬 Кніжны клуб. Абмяркоўваем твор "Над Нёманам" Элізы Ажэшкі 📖🌟 Жыццё і дзейнасць Элізы Ажэшкі (1841-1910) цесна звязаны з Беларуссю. У час паўстання 1863 года яна была сувязной паўстанцкага атрада, асабіста знаёма з Ф. Багушэвічам. Водгулле паўстання адчуваецца ў рамане “Над Нёманам”, напісаным у 1887 годзе ў Гродне. У ім узняты вострыя праблемы, якія не страцілі актуальнасці і сёння, -- уменне чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, маральная адказнасць за свае дзеянні і ўчынкі, за вынікі працы на зямлі. Востра дыскутуецца праблема пакаленняў, прывязанасці да роднага краю і вернасці бацькоўскаму дому. Асаблівае месца займае тэма кахання. Вядоўца: Аліна 📅 Серада 23 кастрычніка 2024, 21:00 па Мінскім часе

  • 💬 Караткевіч. Кнігі. Кіно. З нагоды выхаду чарговай кінаэкранізацыі “Чорнага замку Альшанскага ” Уладзіміра Караткевіча прапаную ўзгадаць літаратурную спадчыну аданаго з самых выбітных і ўлюбёных беларускіх аўтараў. Якія яго творы вы чыталі і што вас уразіла больш за ўсё? Чаму менавіта Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адным з самых папулярных беларускіх пісьменнікаў, чыёй творчасцю захапляюцца людзі розных пакаленняў, светапоглядаў і ладу жыцця. І якія вашыя адносіны да экранізацый творчасці Караткевіча? Што вы бачылі з гэтых экранізацый? Ці спадабалася вам тое, што пабачылі? Абмяркуем і Караткевіча, і яго кнігі і, нават, кінастужкі па ім. Вядоўца: Надзея 📅 Серада 16 кастрычніка 2024, 20:00 па Мінскім часе Запіс тут

  • 💬 "Ян Баршчэўскі і яго "Беларусь у фантастычных апавяданнях"" Пачынаюцца самыя цёмныя, але ж разам і самыя містыяныя і загадковыя часы каляндарнага году. Прапаную ўзгадаць адзін з самых містычных твораў беларускай літаратуры – кнігу Яна Баршчэўскага “Шляхціч Завальня альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Разам прыгадаем пра няпросты лёс аўтара, падзелімся ўражаннямі наконт Белай Сарокі ці Плачкі, параім адзін аднаму, дзе шукаць Жабер-траву. А ці можа ў вас есць свае фаварыты? Ці вы чыталі нешта іншае ў гэтым жанры, яшчэ больш містычнае і казачнае, чым “Шляхціч Завальня”? Тады падзяліцеся сваім досвідам, калі ласка! А напрыканцы абмяркуем пытанне, адказ на якое, як тую Папараць -кветку, усё не могуць адшукаць беларусы “Ці можна лічыць беларускай літаратурнай спадчынай твор, які быў напісаны, напрыклад, на польскай мове і аўтарам ці аўтаркай, якія не адчувалі сабе беларусам ці беларускай?” Вядоўца: Надзея 📅 Серада 9 кастрычніка 2024, 20:00 па Мінскім часе Запіс тут: https://t.me/VolnajaHutarkaBot?start=117ed17d-f230-817b-b011-ef467d8666f7

  • 💬 Цяжкасці перакладу У апошні час у продажы з’явіліся некалькі бестсэлераў сусветнай літаратуры ў перакладзе зе на беларускую мову. То прапаную абмеркаваць самыя вядомыя і самыя ўлюбёныя класічныя творы, якія у свой час былі перакладзены на беларускую мову. А ці спадабаўся вам гэты пераклад? Адрозніваецца лі беларускі пераклад ад арыгінала ці, напрыклад, ад пераклада на рускай мове? Ці, увогуле, хто такі літаратурны перакладчык – проста транслятар ці сапраўдны творца? Нават, калі вы нічога не чыталі – было б цікава паслухаць вашыя прапановы аб сусветных літаратурных творах, якія, на вашае меркаванне, неабходна перакласці на беларускую мову. Вядоўца: Надзея 📅 Серада 25 верасня 2024, 20:00 па Мінскім часе Запіс тут

  • 💬 Кніга, якая ўразіла мяне больш за ўсё У кожнага з нас ёсць нейкі твор, а то і некалькі, якія некалі значна ўразілі нас і, нават, паўплывалі не нашае светаўспрыманне, творы, к якім мы раз пораз вяртаемся на працягу ўсяго нашага жыцця. А ці ёсць у вас такія творы ў беларускай літаратуры? Калі ёсць – то падзяліцеся з намі ўраджаннямі ад гэтага твору. Калі не – паспрабуйце патлумачыць, чаго не хпае вам у беларускай літаратуры. Далучаюцца ўсе жадаючыя абмеркаваць беларускія кнігі і беларускіх аўтарак ці аўтараў. Вядоўца: Надзея 📅 Серада 18 верасня 2024, 20:00 па Мінскім часе Запісацца тут