tgindex
Праз космас

Праз космас

Статистика

Падкаст Праз Космас - гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове. Слухаць: https://linktr.ee/praz_kosmas Сувязь: @TimEvseev

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
18
Всего постов
164
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 268
+4 за 4 дн.
Сутки
+1
+0,08%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
457
40 постов
Вовлечённость
36,0%
к подписчикам
Постов в день
2,6
всего 164
Упоминаний
4
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
343
1/48двое суток
393
1/72трое суток
423

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • 14 авг.3845922

    10 здымкаў сонечнага зацьмення 12 жніўня. Сабраў для вас невялікую падборку кадраў з розных месцаў. Выбраць толькі дзесяць было няпроста, здымкаў пасля гэтага зацьмення сапраўды вельмі шмат! 📷 Аўтары: John Winkopp • Aurelien Droux • Armée de Terre • NASA/Bill Ingalls • Andrew McCarthy • Sigma Sreedharan • Liron Gertsman • Nicholas Argon • Benjamin Barakat • Maicol Drusi

  • 13 авг.3546210

    Здымкаў і відэа з учорашняга сонечнага зацьмення столькі, што я пакуль нават не магу знайсці час, каб сабраць для вас падборку лепшых 😅 Але яна абавязкова будзе! Дарэчы, вялікі дзякуй усім, хто дасылае і дзеліцца сваімі здымкамі і відэа зацьмення. Вельмі цікава глядзець, якім яго ўбачылі з розных месцаў ❤️ А пакуль паглядзіце вось гэта эпічнае відэа з Іспаніі. Іспанскі алімпійскі скейтбардыст Danny León скарыстаў момант поўнага сонечнага зацьмення, каб выканаць скачок проста на фоне зацьменага Сонца. І самае крутое на патрэбны кадр у яго было толькі імгненне. Проста глядзіце.

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • 12 авг.4261029

    Ну што за вечар!

  • 12 авг.6295716

    Прыйшоў час глядзець уверх (ці на гарызонт 😊) СЁННЯ СОНЕЧНАЕ ЗАЦЬМЕННЕ. Застаецца ўзяць акуляры для назірання ці усталяваць фільтр на тэлескоп, знайсці месца з адкрытым заходнім гарызонтам і спадзявацца на добрае надвор'е. Хочаце даведацца, як зацьменне будзе выглядаць менавіта ў вашым горадзе? На інтэрактыўнай карце можна выбраць сваё месцазнаходжанне і паглядзець час, фазу і ход зацьмення. А калі аблокі ўсё ж перашкодзяць або хочаце ўбачыць поўную фазу зацьмення, вось тры трансляцыі, якія можна будзе глядзець у прамым эфіры: - timeanddate - NASA - NASASpaceflight таксама будзе весці жывую трансляцыю непасрэдна з месцаў, праз якія пройдзе паласа поўнага зацьмення. І гэта яшчэ не ўсё!  Пасля зацьмення не спяшайцеся забываць пра неба, нас чакаюць Персеіды, адзін з самых прыгожых метэорных патокаў года. У добрых умовах можна ўбачыць дзясяткі метэораў за гадзіну, а сярод Персеідаў нярэдка трапляюцца вельмі яркія знічкі.

  • 11 авг.6775347

    ЗАЎТРА — СОНЕЧНАЕ ЗАЦЬМЕННЕ! Нават не ведаю, што яшчэ дадаць. За апошнія дні пра гэтае зацьменне ўжо было шмат напісана, расказана і паказана. Таму застаецца толькі дачакацца заўтрашняга вечара, падрыхтаваць акуляры для назірання і знайсці месца з адкрытым заходнім гарызонтам. Жадаю ўсім нам бясхмарнага надвор'я!

  • 6 авг.657423

    🛰 Выпуск #108 — Падкаст «Праз космас». Апошнія навіны пра Starship, поўнае сонечнае зацьменне, якое ўжо праз некалькі дзён, і Персеіды - адзін з самых прыгожых зарападаў года. Слухаць: Spotify | Apple Podcasts | Dezer | Pocket Casts | Youtube | Яндекс Сонечнае зацьменне, якое нельга прапусціць. Інтэрактыўная карта сонечнага зацьмення. Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee Instagram | X | YouTube | Telegram | TikTok

  • 5 авг.8244431

    Сонечнае зацьменне ўжо праз тыдзень! 12 жніўня жыхары Беларусі змогуць назіраць частковае сонечнае зацьменне. Што азначаюць лічбы на інфаграфіцы? Напрыклад, для Мінска: 20:42 – гэта час максімальнай фазы зацьмення. Знізу пазначаны інтэрвал 20:10–20:46* – гэта час пачатку зацьмення і час заходу Сонца. Зорачка (*) азначае, што Сонца заходзіць за гарызонт яшчэ да заканчэння зацьмення. Найбольшую фазу зацьмення ў Беларусі ўбачаць жыхары Гродна, аж да 76% сонечнага дыска будзе закрыта Месяцам. Але ёсць важны нюанс: максімальная фаза зацьмення ў Беларусі наступіць амаль адначасова з заходам Сонца. Таму для назіранняў лепш загадзя выбраць месца з адкрытым заходнім гарызонтам. У той жа час гэта створыць асаблівую атмасферу, бо сонечны дыск, часткова закрыты Месяцам, будзе павольна знікаць за гарызонтам. А ў Гродне і ваколіцах за гарызонт будзе заходзіць ужо вузкі сонечны серп. На гэтай інтэрактыўнай карце можна паглядзець, як сонечнае зацьменне будзе выглядаць менавіта ў вашым населеным пункце. Не забудзьцеся, што глядзець на Сонца без спецыяльных акуляраў для назірання сонечнага зацьмення нельга. Беражыце зрок! Захоўвайце інфаграфіку і дзяліцеся ёй з сябрамі.