Reform.news :: Культурный фронт
СтатистикаНовости беларусской культуры на Reform.news
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 17
- Всего постов
- 29
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 122
- 1/48двое суток
- 139
- 1/72трое суток
- 150
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Ад топавых івентаў да квізаў: BELPOL паказаў, як зачышчаюць івент-рынак Беларусі Хваля адменаў інтэлектуальных гульняў у Гродне агаліла рэальны механізм цэнзуры, які зараз пануе на беларускім івент-рынку. Апублікаваная ініцыятывай BELPOL справаздачнасць Мінкульта для Адміністрацыі прэзідэнта паказвае, як на справе працуе фільтрацыя арганізатараў мерапрыемстваў і па якіх крытэрах спецслужбы «блытаюць ногі» культурным брэндам і простым прамоўтарам. Перад чытачамі тыя фармуліроўкі, з якімі, верагодна, сутыкнуцца і арганізатары квізаў. Паводле ўнутраных дакументаў Мінкульта (на пачатак 2023 года), з 1437 заявак ад арганізатараў кожная чацвёртая (269) атрымала адмову. Больш за тое, з рэестра правамоцных арганізатараў адразу выкрэслілі 18 кампаній. Галоўнай зброяй рэжыму стаў п. 1 арт. 81 Кадэкса аб культуры (са зменамі 2022 года) - у прыватнасці, «падпісант за альтэрнатыўнага кандыдата». Чытаць на сайце або без VPN. Выява: праца Уладзіміра Цэслера.
Света Бень і Яўген Кучмейна (.К) выпусцілі альбом «Карова белая» 14 жніўня 2026 года на ўсіх стрымінгавых платформах выйшаў новы альбом Светы Бень «Карова белая», створаны ў калабарацыі з Яўгенам Кучмейнам (.К). Новая плытка — паўнавартасная калабарацыя двух артыстаў. Ідэя альбома з’явілася пасля невялікага сумеснага еўрапейскага тура вясной 2025 года. Падчас доўгіх прагулак па Берліне музыкі вырашылі, што песні, падрыхтаваныя для канцэртнай праграмы, абавязкова павінны быць запісаныя. Паступова гэтая думка вырасла ў ідэю стварыць паўнавартасны альбом. Музычная журналістка і пісьменніца Таццяна Заміроўская так апісвае «Карову белую»: «Нібыта гаворка стала настолькі бяссільнай, што можна не думаць пра тое, каб узбройваць яе ўпрыгожваннямі і метафарамі, і ты проста размаўляеш з лёсам і яго вестунамі на той мове сімвалаў, якую яны табе прапануюць. І атрымліваецца вялікая паэзія. […]». Чытаць на сайце або без VPN.
MALDZIS вяртае рэдкую гравюру Берасця XVII стагоддзя. У верасні яе можна будзе пабачыць у Варшаве Ініцыятыва MALDZIS набыла гравюру “Горад і замак Берасце Літоўскае”( “Urbs et Castellum Brestzie Litewski”), выдадзеную ў 1696 годзе ў Нюрнбергу. Гэта адзіная дэталёвая выява старога Берасця, якое было цалкам знішчанае ў XIX стагоддзі ўладамі Расейскай імперыі для будаўніцтва Берасцейскай крэпасці. “Гэтая гравюра – рэдкае акно ў гісторыю Берасця XVII стагоддзя. Горад, які больш не існуе, паказаны такім, якім яго запомнілі ўдзельнікі гістарычных падзей, – з умацаваннямі, забудовай і храмамі, што зніклі назаўжды. Такія візуальныя сведчанні дазваляюць беларусам па-новаму ўявіць гісторыю беларускіх зямель да ўваходжання ў склад Расейскай імперыі”, — распавядае пра набыты твор кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч. Твор быў набыты на аўкцыёне ў Польшчы на сродкі Дар’і Сліж і ў будучыні будзе перададзены ў Музей гісторыі горада Берасця ў якасці грамадскага падарунка. Чытаць на сайце або без VPN.
«Атрымліваецца недарэчна»… На Гомельшчыне ствараюць экалагічныя і турыстычныя графіці сумнеўнай якасці У райцэнтрах Гомельшчыны з’яўляюцца новыя муралы, створаныя меркавана ШІ. «Атрымліваецца недарэчна», — заўважае гомельскі «Флагшток». Напрыклад, мурал, які з’явіцца ў Жлобіне, павінен паказваць турыстычны патэнцыял рэгіёну. Аднак выява выглядае недарэчна і нагадвае працу штучнага інтэлекту. Дарэчы, у Жлобіне нядаўна з’явіўся патрыятычны мурал, зроблены па эскізу васьмігадовага дзіцяці, які выйграў мясцовы конкурс. Чытаць на сайце або без VPN.
видео или голосовое, без подписи
У Гродне камунальныя службы адрамантавалі амаль стогадовы помнік Элізе Ажэшцы, пашкоджаны ў выніку залевы Помнік Элізе Ажэшцы на рагу вуліц Ажэшкі і Тэлеграфнай — самы стары ў горадзе. Але ў выніку залевы, што адбылася 1 жніўня, пастамент помніка моцна падмыла. Асобныя пліты змясціліся, а сама канструкцыя нават крыху нахілілася, піша тэлеграм-канал Urban Grodna. На стан помніка звярнула ўвагу гродзенская блогерка. Яна звярнулася ў службу 115 і там паабяцалі адрамантаваць помнік. 12 жніўня гродзенскі помнік Элізе Ажэшцы адрамантавалі. Каля 10 дзён ён быў у аварыйным стане. Чытаць на сайце або без VPN.
Міністэрства культуры зацвердзіла інструкцыю аб эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання. Інструкцыя тычыцца эвакуацыі каштоўнасцяў, якім пагражае знішчэнне ў выпадку надзвычайных сітуацый або ўзброенага канфлікту, у тым ліку за межамі Беларусі. Уласнікі каштоўнасцяў павінны распрацаваць планы эвакуацыі, падрыхтаваць месца размяшчэння каштоўнасцяў. Такія планы накіроўваюцца мясцовым уладам, якія павінны ўключыць у свае эвакуацыйныя планы звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама аб транспартных сродках, маршрутах і месцах размяшчэння гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
У Швейцарыі завершаны мантаж абноўленага помніка Тадэвушу Касцюшку — фотафакт У швейцарскім Залатурне завяршыліся працы па мантажы абноўленага помніка нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы, Літвы і ЗША Тадэвушу Касцюшку. Цяпер мемарыял узвышаецца на валуне, спецыяльна прывезеным з беларускіх зямель, паведаміла ініцыятыва MALDZIS. Помнік Тадэвушу Касцюшку з’явіўся ў Залатурне — горадзе, дзе славуты дзеяч правёў апошнія дні і памёр у 1817 годзе, — яшчэ ў 2017 годзе дзякуючы ініцыятыве кіраўніка Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Алеся Сапегі. Усе гэтыя гады ён стаяў наўпрост на зямлі ў парку. Але ў 2024 годзе пачалася новая старонка ў гісторыі мемарыяла. Фонд Марыі Магдалены Радзівіл разам з Ініцыятывай MALDZIS распачалі праект яго рэканструкцыі і стварэння грунтоўнага падмурка. Чытаць на сайце або без VPN.
Плэйліст «Новая Беларусь» сабраў больш за 100 кампазіцый. Якія песні беларусы і беларускі захацелі ўзяць з сабой у будучыню? Напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь» Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета прапанавала усім ахвочым скласці плэйліст з песень, якія яны хацелі б узяць з сабою ў будучую Беларусь. У выніку атрымаўся спіс са 100 кампазіцый, якія ўжо цяпер можна паслухаць на Spotify. Падборка атрымалася вельмі разнастайнай як па жанрах, так і эпохах: ад беларускай рок-класікі ў выкананні N.R.M., Neuro Dubel, «Крамбамбулі» і «Крамы» да сучаснага індзі, электроннай музыкі, фолку і поп-музыкі. У адным плэйлісце сустрэліся Naviband, Palina, Nizkiz, Akute, Intelligency, Molchat Doma, Nochy, Iva Sativa, «Петля Пристрастия», Gods Tower, «Верасы» і дзясяткі іншых беларускіх артыстаў. Чытаць на сайце або без VPN.
«Доўгае падарожжа дадому» ― ва ўкраінскім Запарожжы працуе фотавыстава пра чатыры гады баявога шляху Палка Каліноўскага Выстава, што адкрылася ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа, падзелена на зоны, якія ўвасабляюць украінскія рэгіёны, дзе беларусы бралі ўдзел у абароне і вызваленні. Гэта Кіеўская, Харкаўская, Данецкая, Луганская, Мікалаеўская, Херсонская і Запарожская вобласці. Экспазіцыя складаецца з 110 вялікіх фатаграфій і каля 150 меншых фатаграфій. Значную частку здымкаў размясцілі на скрынках. Па задумцы аўтараў, яны сімвалізуюць пастаянныя пераезды, жыццё ў дарозе і доўгі шлях дадому, завяршэнне якога для многіх добраахвотнікаў да гэтага часу застаецца невядомым. Чытаць на сайце або без VPN.
«Адчуванне, што цябе сціраюць гумкай»: выходзіць кніга Ігара Карнея пра катаванне адзінотай Беларускае незалежнае выдавецтва SVIEDKI абвясціла пра запуск папярэдняга заказу на кнігу журналіста, былога палітвязня Ігара Карнея «Інкамунікада. Катаванне адзінотай». Выхад кнігі ў свет запланаваны на 20 жніўня. У творы Ігар Карней апісвае свой шлях праз следчыя ізалятары, калоніі, ШІЗО і ПКТ у сучаснай Беларусі, аналізуючы бязлітасную сістэму псіхалагічнага прэсінгу: «Цынічныя турэмнікі ведаюць, што сапраўдны гвалт не ў болю, не ў кайданках, не ў крыках. Найбольш эфектыўны прэсінг – прымусіць вязня існаваць у свеце, дзе няма нікога, акрамя яго самога... У гэтым катаванні няма крыві, няма паламаных костак. Але ёсць нешта горшае: адчуванне, што цябе сціраюць гумкай, пакуль ты не перастанеш існаваць нават ва ўласнай галаве». Выданне пазіцыянуеца не толькі як асабістыя ўспаміны аўтара, а глыбокае даследаванне механізмаў расчалавечвання і адначасова хроніка захавання годнасці. Чытаць на сайце або без VPN.
Польскі тэатральны часопіс Raptularz прысвяціў нумар беларускаму тэатру «Беларусь. Тэатр на выгнанні» – так называецца апошні выпуск польскага тэатральнага часопіса Raptularz, выдаўцом якога з’яўляецца тэатральны інстытут імя Збігнева Рашэўскага. «У апошнія гады, засяродзіўшыся на Украіне, якая ваюе, мы крыху забыліся пра Беларусь», – такой фразай пачынаецца нумар. Часопіс прымеркаваны да шасцігоддзя жнівеньскіх падзей 2020 года, ва ўводзінах згадваюць рэпрэсіі і іх наступствы, а таксама – глыбокія гістарычныя сувязі паміж Польшчай і Беларуссю. Чытаць на сайце або без VPN.
Аляксандр Мілінкевіч пра беларускую культуру і самасвядомасць «Беларусы не паддаліся спакусе імперскасці, таму, што ахапіла большасць расіян...Па-першае, мы меншы народ. Па-другое, у нас іншыя гены. Бо беларусы ніколі не будавалі сваёй імперыі. Гэта не той народ, які будаваў сваю дзяржаву, як Крэмль, як будавала Масква. Расіяне праз стагоддзі раслі на ідэі імперыі». «Беларусь была самай дэнацыяналізаванай з краін пад саветамі. Беларусы былі надта саветызаваныя і выбралі савецкага чалавека, які яшчэ і шчыры сталініст. У адрозненне ад Польшчы і балтыйскіх краін, Беларусь і беларусы згубілі ідэнтычнасць і гэта пагубіла». «У нас не было нацыянальнай самасвядомасці і ідэнтычнасці. Мы не разумелі, як важныя мова, культура, традыцыі ў развіцці кожнай нацыі. У нас так і не адбылося дэсталінізацыі і дэсаветызацыі. І мы яшчэ мусім прайсці праз гэта і вярнуць сабе гістарычную праўду. І пакуль мы гэтага не зробім, будзем па коле вяртацца назад у мінулае». Крыніца: https://t.me/historyja
Выдавецтва «Янушкевіч» адкрывае збор сродкаў на выданне чатырох сусветных бестселераў Выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла ў сацсетках, што дамовілася з праваўладальнікамі і заключыла кантракты на выданне чатырох сусветных бестселераў — Дж. К. Роўлінг «Гары Потэр і Ордэн Фенікса» (пераклад Алены Пятровіч); Дж. Р. Р. Толкін «Хобіт» (пераклад Ігара Кулікова); А. Сапкоўскі «Вядзьмар. Вежа ластаўкі» (пераклад Кацярыны Маціеўскай); Дж. К. Роўлінг «Каляднае парася» (пераклад Алены Пятровіч). Аднак на аплату за прадастаўленне ліцэнзій (на гэта ёсць бліжэйшыя тры тыдні) уласных абаротных сродкаў цяпер не хапае. «Таму мы звяртаемся да вас, шаноўныя чытачы, па народную падтрымку, — піша выдавецтва. — Нам трэба прыкладна 15 тысяч еўра на ўсе выдаткі, звязаныя з выкупам правоў на гэтыя чатыры выдатныя творы. Далейшыя выдаткі на друк мы збіраемся закрыць з дапамогай папярэдняга заказу». Чытаць на сайце або без VPN.
Створаны аўдыягід «Сцежкамі Адамовіча» Ініцыятыва «Прыпынак Адамовіча» стварыла аўдыяпадарожжа па Глушы, пасёлку, дзе прайшло дзіцінства Алеся Адамовіча. Тут можна пачуць рэальныя гісторыі, успаміны, радкі яго кніг, агучаныя прафесійным акторам Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам). Аўдыёгід уключае сем кропак маршруту і складаецца з рэальных гісторый, успамінаў і цытат з кніг. Цяпер яго можна паслухаць праз тэлеграм-бот, пазней стане дасяжным мабільны дадатак. Кожная кропка маршруту адкрывае новы пласт жыцця і спадчыны пісьменніка — праз месца, людзей і ідэі. Чытаць на сайце або без VPN.
«Мадонне адмовілі, але найлепшую публіку чакаюць»: «найгоршы фэст на свеце» Prekupalle-2026 абвясціў праграму Адзін з самых панкаўскіх, вольных і дасціпных асяродкаў беларускай культуры на Беласточчыне — самаабвешчаная Рэспубліка Біндзюга — рыхтуецца ўжо ў шосты раз прыняць Prekupalle (14–15 жніўня). Штогадовы лозунг імпрэзы лаканічны: «Музыка — фільмы — ежа», а самі арганізатары з гонарам пазіцыянуюць сваю падзею як «найгоршы фэст на свеце». Урэшце, яны самі жартуюць, што фэст можа і найгоршы, але публіка ў яго — дакладна найлепшая. Гэтым годам, праўда, не абышлося без райдэрных скандалаў: арганізатары прызналіся, што Мадонна на Prekupalle-2026 не прыедзе. Спявачка нават сама прапаноўвала грошы, каб яе паставілі ў лайн-ап паміж тандырам і баян-рэйвам, але зорцы сусветнай поп-сцэны давялося адмовіць — фармат супольнасці важнейшы. Чытаць на сайце або без VPN.
Ужо як мінімум у чатырох сталічных тэатрах: Беларуская Рада культуры фіксуе прызначэнне сілавікоў у кіраўніцтва У новым аналітычным аглядзе Беларускай Рады культуры за красавік-чэрвень 2026 года адзначаецца сістэмная тэндэнцыя: айчынны тэатр усё мацней трапляе пад кантроль выхадцаў з сілавых структур. Як мінімум у чатырох буйных сталічных калектывах — Оперным, Купалаўскім, Горкаўскім і Тэатры лялек — ключавыя пасады ўжо займаюць былыя супрацоўнікі МУС і КДБ. Калі ў 2010-я гады тэатры служылі «сінекурай» для адстаўнікоў з Мінкульта, то цяпер сфера пераходзіць пад прамы кантроль сілавікоў. Паводле дадзеных агляду, сёння сілавікі займаюць ключавыя пазіцыі як мінімум у чатырох буйных сталічных калектывах. Чытаць на сайце або без VPN. На фото: сцэна са спектакля "А зоры тут ціхія" ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Дзмітрыя Акімава ў Купалаўскім.
Паэма пачынаецца з кароткага апісання сітуацыі, якая мусіць быць сітуацыяй найглыбейшага адчаю для пратаганіста — чалавека, які “народжаны ад хлеба” і “прагне хлеба”. Упала зерне — і не ўзышло, а што ўзышло — куколле заглушыла, а што не заглушыла — выбіў град, астатняе развеяў вецер… Разанаў не выкарыстоўвае слова адчай, ён дае адчуць гэты настрой праз пранізлівае апісанне сітуацыі драматычнай пустэчы і адкладзенага на невызаначаны тэрмін жніва. Той, хто прамаўляе ў такіх абставінах і не перастае дбаць пра жніво, мусіць сваёй упартай рашучасцю зрабіць пустэчу трамплінам для надзеі: Няма што жаць — а раздізмаю горан, няма што жаць — а наразаю серп, няма што жаць — рыхтуюся бяссонна да выніку, да плёну, да жніва… Усё умеюць рукі, а душа… — рыхтую да жніва душу: у бязлітаснай надзеі выспяляю і ў скрусе загартоўваю зямной… Няма што жаць — а тэрмін як наступіць… Будзь прывітаны сёння і заўжды, будзь прывітаны блізкі і далёкі, паглядаў не стае — убачыць, і сэрца не стае — адведаць, але цягнуся да цябе надзеяй, адвечнай несмяротнаю надзеяй: будзь прывітаны, час жніва...
"2020 год расчыніў прастору для раней невядомай надзеі": Таццяна Шчытцова пра асаблівы род надзеі, народжанай шэсць год таму І апошняя на сёння развага пра значэнне 2020 года ад філосафкі Таццяны Шчытцовай - яна падзялілая ёй у сваім фейсбуку. "2020 год расчыніў прастору для раней невядомай надзеі. Падмуркам, альбо суб'ектам гэтай надзеі сталіся мы самі [...]. Вацлаў Гавел аднойчы заўважыў, што надзея не ёсць аптымізмам, “гэта не перакананне, што нешта добра скончыцца, а ўпэўненасць, што нешта мае сэнс". З'яўленне салідарнага "Мы" надало новы гістарычны сэнс нашай супольнасці. За шэсць год барацьбы за выжыванне і за нашую надзею апошняя выявілася менавіта такой, якой яе калісьці апісаў геніяльны Алесь Разанаў. У “Паэме Жніва” ён называе надзею БЯЗЛІТАСНАЙ. Надзея, якая неадарвана ад глыбокага адчаю, бязлітасна. Каб нясці такую надзею, патрэбна належная трываласць і ўпартасць".
"Трымае любоў": Вольга Шпарага - пра Беларусь будучыні - Ужо як мінімум год я кажу, што галоўнае, што трымае мяне на плаву — любоў. Любоў да беларусак і беларусаў і да ўсяго таго, што мы зрабілі і працягваем рабіць для нашай культуры і дэмакратычнай будучыні. Але гэта таксама вера ў гарызантальныя сувязі, суполкі і фемінізм. Таму будучыню Беларусі я ўяўляю як свабодную ад гвалту, з моцнымі дэмакратычнымі інстытутамі і рэальнымі магчымасцямі для ўсіх: маладых і старых, жанчын, мужчын і небінарных людзей, якія жывуць у Мінску і за яго межамі, для людзей з інваліднасцю і мігрантаў. Цяпер, будучы мігранткай, я не магу ўявіць Беларусь без мігрантаў з іншых краін, таму расізм у шырокім сэнсе слова — гэта тое, чаго я не хачу бачыць у Беларусі будучыні. З праекта Reform.news «На год старэйшыя»/«На пяць гадоў старэйшыя».